Пачалі судзіць жанчыну, якая адмовілася здаваць кватэру памочніцы пракурора. 21.by

Пачалі судзіць жанчыну, якая адмовілася здаваць кватэру памочніцы пракурора

18.06.2021 10:24 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Супраць 33-гадовай Вольгі Сінялёвай пачалі крымінальную справу за парушэньне раўнапраўя грамадзян (ар. 190 КК). Яна знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе.

Абвінавачванай, якая мае двух дзяцей, адно зь іх грудное, пагражае да 2 гадоў пазбаўленьня волі. Як раней паведаміла генпракуратура, дамова найму жылога памяшканьня была падпісана летась 21 ліпеня на 2 гады. Пацярпелая памочніца пракурора «выконвала своечасова і ў поўным аб’ёме» свае абавязацельствы паводле дамовы. Але арэндадаўца, паводле пракуратуры, «паддалася інфармацыйнаму ўзьдзеяньню Telegram-каналаў і іншых інтэрнэт-рэсурсаў» і запатрабавала ад Аліны Касьянчык вызваліць жылое памяшканьне.

Аліна Касьянчык удзельнічала ў працэсах па крымінальных справах супраць пратэстоўцаў. Яна была дзяржабвінаваўцам у справе журналістак «Белсата» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай, якіх за стрым з «Плошчы пераменаў» асудзілі на два гады калёніі. Таксама Касьянчык прадстаўляла абвінавачваньне ў справе аб надпісах «Не забудзем» каля месца гібелі Аляксандра Тарайкоўскага.

Пацярпелая Аліна Касьянчык зьявілася ў суд.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Заводзкім судзе Менску пачаўся працэс над Вольгай Сінялёвай, якая адмовілася здаваць кватэру памочніцы пракурора Аліне Касьянчык. Справу разглядае судзьдзя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА