Ужо паўтысячы ў спісе палітвязняў. Праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ пяць чалавек. 21.by

Ужо паўтысячы ў спісе палітвязняў. Праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ пяць чалавек

18.06.2021 10:58 — Разное | Белсат  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Белсат

Па стане на 18 чэрвеня ў спісе палітвязняў 501 чалавек. Аднак спіс абнаўляецца ці не штодзень – праваабаронцы працягваюць разглядаць крымінальныя справы на адпаведнасць азначэнню «палітвязень», а тысячы асуджаных на арышт паводле палітычных адміністрацыйных артыкулаў у спіс нават не ўносяць, хоць іх пераслед таксама лічаць незаконным.

Аляксандр Аграйцовіч. Фота: асабісты архіў героя

чэрвеня праваабарончы цэнтр «Вясна» апублікаваў чарговую заяву супольнасці праваабаронцаў аб прызнанні палітычнымі зняволенымі яшчэ пяцёх чалавек. У спіс увайшлі:

  • Герман Быхаў – пад вартай у СІЗА паводле абвінавачвання ў «Распальванні варажнечы ў дачыненні да іншай сацыяльнай групы – супрацоўнікаў МУС» (арт. 130 КК РБ);
  • Сяргей Бобашаў – асуджаны на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за «Абразу прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК РБ);
  • Аляксандр Аграйцовіч – асуджаны на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за «Паклёп» (арт. 188 КК РБ);
  • Дзмітры Бабок – асуджаны на адзін год пазбаўлення волі за «Абразу прэзідэнта» (арт. 368 КК РБ);
  • Юры Бірук – асуджаны на паўтара года пазбаўлення волі за «Абразу прэзідэнта» (арт. 368 КК РБ).

Праваабаронцы лічаць іх пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываваныі, заклікаюць неадкладна вызваліць іх і іншых палітвязняў, спыніць палітычныя рэпрэсіі, а таксама прыняць захады ў дэкрыміналізацыі так званых дыфамацыйных парушэнняў – абразы дзяржавы, дзяржаўнай сімволікі, службовых асобаў (гэта артыкулы 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 КК РБ).

АА belsat.eu

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by