Пракуратура заявіла, што палітзьняволеную Віталію Бандарэнку не прымушалі падпісваць пустыя аркушы. 21.by

Пракуратура заявіла, што палітзьняволеную Віталію Бандарэнку не прымушалі падпісваць пустыя аркушы

18.06.2021 11:00 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

«Потым скажуць яшчэ, што аб памілаваньні прасіла, чаго яна, на самай справе, не рабіла. Альбо напішуць, што яна прызнаецца ў нечым. Таму Віталіна прасіла перадаць, што калі потым штосьці дзесьці вылезе, то каб усе ведалі, што яе прымусілі, — сказала Свабодзе маці дзяўчыны Натальля Бандарэнка.

На спатканьні 4 чэрвеня маці Віталіі Натальля сказала маці, што ў сярэдзіне сакавіка правяла 10 сутак у карцары. Аднак за што — удакладніць не пасьпела.

«Калі закранулі гэтую тэму — пачулі ў трубцы, што да нас падключыліся. Пасьля гэтага мы пачалі гаварыць глупствы ўсякія. У выніку так і не вярнуліся да моманту карцару».

Таксама Натальля расказала, што дачка засмучаецца ад інфармацыйнага вакуўму. Нягледзячы на тое, што Віталіі піша шмат людзей, лісты яна атрымлівае толькі ад маці, бабулі, цёткі і брата.

«Дачка сказала: „Я ўжо хадзіла да начальніка, пыталася, чаму не аддаяце лісты падтрымкі. Я дакладна ведаю, што яны прыходзяць“. Ён ёй адказаў: „Будзеш адсюль выходзіць, я табе іх усе дам, тады і прачытаеш“».

18 чэрвеня Пракуратура Берасьця заявіла, што Віталю Бандарэнку ў карцар не зьмяшчалі, пустыя аркушы падпісваць не давалі і ў перапісцы не абмяжоўвалі.

«Падчас праверкі з выбыцьцём пракурорскага работніка ў пазначаную пэнітэнцыярную ўстанову Віталія Бандарэнка паведаміла, што за час ейнага знаходжаньня пад вартай у СІЗА ніякіх чыстых аркушаў яна не падпісвала. Пры гэтым падчас спатканьняў з сваёй маці на дадзеную тэму яны не размаўлялі», — гаворыцца ў паведамленьні пракуратуры Берасьцейскай вобласьці.

Пракуратура лічыць, што Віталія Бандарэнка пераблытала карцэр з «камэрай зборнага аддзяленьня», у якой яе трымалі тры гадзіны, пакуль афармлялі дакумэнты пасьля яе паступленьня ў калёнію. Карцэрам Бандарэнку не каралі, сьцьвярджае пракуратура. І дадае, што «фізычнага ўзьдзеяньня на яе ў сьледчым ізалятары не чынілася, цялесных пашкоджаньняў у яе няма».

Што да ліставаньня, то ў пракуратуры заявілі, што Віталія Бандарэнка «без абмежаваньняў карыстаецца сваім правам на перапіску».

19-гадовая Віталія Бандарэнка ў лютым вярнулася ў Беларусь з-за мяжы, каб пабачыць каханага хлопца. Але яе затрымалі. 21 траўня дзяўчыне прысудзілі 4 гады калёніі агульнага рэжыму за нібыта ўдзел у масавых беспарадках у Берасьці. Яе хлопца яшчэ ў сакавіку пакаралі 3 гадамі выхаваўчай калёніі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 чэрвеня Віталія Бандарэнка паведаміла маці празь іншых зьняволеных, што ў СІЗА яе прымусілі падпісаць пяць пустых аркушаў фармату А5. Што на іх напішуць, дзяўчына...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА