Дэпутат Палаты прадстаўнікоў параўнаў пратэстоўцаў з «Аль-Каідай», а Ціханоўскую — зь бін Ладэнам. 21.by

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў параўнаў пратэстоўцаў з «Аль-Каідай», а Ціханоўскую — зь бін Ладэнам

18.06.2021 11:12 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

У інтэрвію дзяржаўнай газэце «СБ. Беларусь сегодня», Уткін заявіў, што цяпер «шырока даступныя ў СМІ і інтэрнэце матэрыялы групы Ціханоўскай і яе ячэек»:

«Зь відэа-, аўдыёзапісаў, паказаньняў зразумела, якія экстрэмісцкія мэты ставіліся перад рознымі групамі асоб: захапіць, запалохаць, ліквідаваць. На гэтым фоне зьмены ў законы аб пытаньнях процідзеяньня экстрэмізму — гэта толькі прывядзеньне нашага заканадаўства да міжнародных патрабаваньняў у барацьбе з тэрарызмам.

На самой справе, чым гэтыя экстрэмісцкія групоўкі па сутнасьці адрозьніваюцца ад „Аль-Каіды“? Калі б не было законнага процідзеяньня міліцыі і спэцслужбаў, мы б убачылі забойства, тэракты».

На думку Уткіна, існавала цэлая сетка, якая хацела сур’ёзна дэстабілізаваць сытуацыю ў краіне, гэта нібыта «чыстай вады тэрарызм»:

«За такія дзеяньні, больш за тое, толькі за намер іх ажыцьцявіць, у той жа Францыі чалавек паўжыцьця можа правесьці за кратамі. Тым ня менш шэраг эўрапейскіх краін дэманструе палітыку двайных стандартаў у дачыненьні да Беларусі. З аднымі тэрарыстамі трэба змагацца, а зь іншымі не. Чаму? Макрон сустрэўся б зь бін Ладэнам? Дык навошта запрашае Ціханоўскую?»

«Мы сваё заканадаўства ў дачыненьні да экстрэмізму на гэты момант узгаднілі з патрабаваньнямі міжнародных арганізацый і таму будзем злачынцаў судзіць жорстка, як гэта робяць у ЭЗ і ЗША»,— заявіў дэпутат Уткін.

Пасьля масавых пратэстаў за новыя выбары і спыненьне гвалту дэпутаты прынялі каля дзясятка новых законаў, унесьлі зьмены ў тры кодэксы і 12 законаў. Гэтыя зьмены назвалі "антыэкстрэмісцкімі".

У тым ліку законы пра экстрэмізм, масавыя мерапрымствы, рэабілітацыю нацызму, дзейнасьць СМІ і абарону сілавікоў, а таксама зьмены ў законы дзяржаўнай абароне судзьдзяў, адказных асоб праваахоўных і кантрольных (наглядных) органаў, супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай аховы,

Сярод іншага дэпутаты ухвалілі:

  • Скасавалі паведамляльны парадак для акцый у вызначаных месцах.
  • На ўсе акцыі патрэбны дазвол уладаў.
  • Пакуль няма дазволу, нельга нават абвяшчаць пра акцыю ў СМІ, ня тое што закліка́ць на яе.
  • Забаранілі жывыя эфіры зь несанкцыянаваных акцый.
  • Да журналістаў на акцыях будуць ставіцца гэтак жа, як да ўдзельнікаў ці арганізатараў.
  • Палітычныя партыі і грамадзкія аб’яднаньні будуць адказваць за заклікі іх чальцоў да арганізацыі і правядзеньня несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў.
  • Забаранілі зьбіраць грошы і хоць як дапамагаць людзям, пакараным за парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віталь Уткін, сябра камісіі у пытаньнях заканадаўства Палаты прадстаўнікоў, выступіў у падтрымку ўхваленых законапраектаў, якія ўзмацняюць адказнасьць за...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА