Макей і Лаўроў заявілі пра «агульнае бачаньне» інтэграцыйных працэсаў. 21.by

Макей і Лаўроў заявілі пра «агульнае бачаньне» інтэграцыйных працэсаў

18.06.2021 11:48 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

«У нас ёсьць агульнае бачаньне, як прасоўвацца па ўсіх напрамках, уключна з інтэграцыйнымі пытаньнямі і зьнешнепалітычнай каардынацыяй у абстаноўцы, якая ў сёньняшнім сьвеце вельмі няпростая», — цытуе Лаўрова агенцтва ТАСС.

Паводле расейскага міністра, напарядэдні ў Маскве адбылася сустрэча амбасадараў краін СНД, дзе сярод іншага прагучалі ацэнкі саміту, які адбыўся 16 чэрвеня ў Жэнэве паміж прэзыдэнтамі Расеі і ЗША Уладзімірам Пуціным і Джо Байдэнам. Гэтае абмеркаваньне працягнецца ў вузкім складзе зь ягоным беларускім калегам.

У сваю чаргу Ўладзімер Макей адзначыў «высокую інтэнсіўнасьць беларуска-расейскіх кантактаў. Ён нагадаў, што сёлета ўжо адбыліся тры сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расеі, некалькі нарадаў правялі старшыні ўрадаў, заплянаваныя іныя кантакты на розных узроўнях.

«Таму нам у гэтым пляне таксама вельмі важна зьверыць, што называецца, гадзіньнік. Тым больш, што ў парадку дня перамоваў вельмі важныя пытаньні, у тым ліку зьвязаныя з падрыхтоўкай агульнай праграмы ўзгодненых дзеяньняў у галіне зьнешняй палітыкі на наступны двухгадовы пэрыяд», — падсумаваў Уладзімер Макей.

Па выніках сустрэчы амэрыканскага і расейскага лідэраў было заяўлена, што бакі не дасягнулі адзінства пазыцый у беларускім пытаньні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Масква і Менск маюць агульнае бачаньне таго, як прасоўвацца па ўсіх напрамках супрацоўніцтва. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў падчас...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА