МУС хоча, каб матэрыялы Tut.by прызналі экстрэмісцкімі. 21.by

МУС хоча, каб матэрыялы Tut.by прызналі экстрэмісцкімі

18.06.2021 12:12 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Міністэрства ўнутраных спраў просіць прызнаць экстрэмісцкай інфармацыйную прадукцыю Tut.by — самога партала, а таксама яго прадстаўніцтваў у сацсетках: Telegram, Viber, Twitter, TikTok, «ВКонтакте», «Одноклассниках», паведаміў Tut.by.

МУС просіць Міністэрства інфармацыі ўключыць матэрыялы парталу ў сьпіс экстрэмісцкіх і абмежаваць доступ да іх.

Калі гэта адбудзецца, пад пагрозай перасьледу акажацца мноства людзей, якія калі-небудзь дзяліліся публікацыямі Tut.by.

«Кожны зь мільёнаў нашых чытачоў будзе пастаўлены ў небясьпечнае становішча, калі ва ў хоць які дзень за ім могуць прыйсьці і судзіць за тое, што дзяліўся ўпадабаным матэрыялам парталу», — зазначыла ў камэнтары каманда Tut.by

Суд аб прызнаньні прадукцыі Tut.by экстрэмісцкай пройдзе ў судзе Цэнтральнага раёну ўжо 24 чэрвеня.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Кожны зь мільёнаў нашых чытачоў будзе пастаўлены ў небясьпечнае становішча, калі ва ў хоць які дзень за ім могуць прыйсьці і судзіць за тое, што дзяліўся...
 
 
 


Архив (Разное)


© 2021 21.by