Міжнародная фэдэрацыя баскетболу патлумачыла, чаму вывелі з трыбун беларусаў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. 21.by

Міжнародная фэдэрацыя баскетболу патлумачыла, чаму вывелі з трыбун беларусаў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі

20.06.2021 17:12 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Прэс-служба Міжнароднай фэдэрацыі баскетболу FIBA адказала, чаму паліцыя вывела з трыбун заўзятараў зь беларускімі нацыянальнымі сьцягамі на Эўрабаскеце-2021, словы арганізацыі цытуе Tribuna.

«Згодна з правіламі, „любыя сьцягі, акрамя афіцыйных сьцягоў краін, якія ўдзельнічаюць у спаборніцтвах FIBA“, забароненыя ўнутры месца правядзеньня спаборніцтваў. Супрацоўнікі службы бясьпекі заўсёды тлумачаць усім заўзятарам, ня толькі Беларусі, што гэтае правіла дзейнічае для ўсіх сьцягоў і сымбаляў».

18 чэрвеня на матчы жаночай зборнай Беларусі ў Гішпаніі паліцыя вывела заўзятараў баскетбольнай зборнай Беларусі, у якіх былі бел-чырвона-белыя сьцягі. Па словах заўзятараў, прадстаўнікі паліцыі заявілі, што гэтая сымболіка зьяўляецца «незарэгістраванай», таму яе папрасілі прыбраць, а ў выпадку нязгоды гледачам прапаноўвалі пакінуць арэну.

Эпізод з заўзятарамі, якія трымаюць бел-чырвона-белыя штандары, трапіў і ў жывы этэр беларускай дзяржаўнай тэлевізіі, якая набыла правы на паказ чэмпіянату Эўропы. Празь некалькі сэкундаў пасьля зьяўленьня нацыянальных сьцягоў на экране тэлеканал закрыў відэа застаўкай турніру.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле статуту арганізацыі, сьцяг, што не зьяўляецца ў дадзены момант афіцыйным для краіны-ўдзельніцы, на трыбуны не дапускаецца.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)