«Героі не паміраюць!». У Кіеве і Бярозаўцы адбыліся акцыі памяці Вітольда Ашурка. ФОТА, ВІДЭА. 21.by

«Героі не паміраюць!». У Кіеве і Бярозаўцы адбыліся акцыі памяці Вітольда Ашурка. ФОТА, ВІДЭА

20.06.2021 18:48 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Да беларусаў далучыліся і прадстаўнікі некалькіх палітычных рухаў і партый Украіны — парлямэнцкай партыі «Голас», Народнага руху і УНА-УНСО.

Удзельнікі акцыі прайшлі па алеі Герояў Нябеснай сотні, дзе ўсклалі кветкі да помніку загінулых у часе акцыяў пратэсту ў Кіеве ў 2014 годзе. А адтуль праз урадава квартал прайшлі на вуліцы Грушэўскага да помніка Міхасю Жызьнеўскаму, які загінуў 22 студзеня 2014 году ад кулі снайпэра.

Цягам усяго маршруту калёна скандавала «Жыве Беларусь!», «Слава Украіне», «Героям слава!», «Героі не паміраюць».

«Героі не паміраюць!». У Кіеве і Бярозаўцы адбыліся акцыі памяці Вітольда Ашурка. ФОТА, ВІДЭА

Над алеяй герояў Нябеснай Сотні ўдзельнікі акцыі замацавалі вялікі банэр з надпісам-цытатай Вітольда Ашурка: «Ці могуць быць незнаёмыя людзі быць сябрамі? Могуць! Калі яны беларусы!».

Каля помніку Міхасю Жызньнеўскаму арганізатары акцыі агучылі лісты, якія праз Рух салідарнасьці «Разам» даслалі ўдзельнікам маршу сябры і брат Вітольда Ашурка.

«Героі не паміраюць!». У Кіеве і Бярозаўцы адбыліся акцыі памяці Вітольда Ашурка. ФОТА, ВІДЭА
Event in memory of Belarusian political prisoner Vitold Ashurak, Kiev. 20 June 2021

«Вітольд Міхайлавіч — сумленны беларус, які марыў жыць у свабоднай Беларусі. У свабоднай Беларусі, дзе паважаюць людзей, дзе людзі самі сябе паважаюць. Вітольд імкнуўся да гэтага і рабіў усё магчымае і немагчымае на гэтым шляху. На жаль, ён загінуў. Наша справа давесьці ўсё, што рабіў Вітольд Міхайлавіч і тыя, хто загінуў, да лягічнага завяршэньня, да перамогі дэмакратыі ў Беларусі», — напісаў Андрэй Ашурак, брат Вітольда.

Сябры і сваякі Вітольда Ашурка ў сваіх зваротах падзякавалі ўкраінскаму народу за падтрымку Беларусі.

«Героі не паміраюць!». У Кіеве і Бярозаўцы адбыліся акцыі памяці Вітольда Ашурка. ФОТА, ВІДЭА

Народная дэпутатка Ўкраіны Юлія Кліменка, якая ўваходзіць у склад міжфракцыйнай групы «За дэмакратычную Беларусь» і прадстаўляе фракцыю «Голас», лічыць сымбалічным, што беларусы, ушаноўваючы памяць Вітольда Ашурка, прыйшлі на месца гібелі Міхася Жызньнеўскага.

«Мы павінны ведаць, памятаць і заўсёды паўтараць, што гэта — нашые героі і іхны прыклады і сьмерць недарэмныя — яны зьяўляюцца шляхам да волі і дэмакратыі», — сказала Юлія Кліменка.

«Героі не паміраюць!». У Кіеве і Бярозаўцы адбыліся акцыі памяці Вітольда Ашурка. ФОТА, ВІДЭА
Народная дэпутатка Ўкраіны Юлія Кліменка

Дэпутатка нагадала, што парлямэнт Украіны не прызнае Аляксандра Лукашэнку як законна выбранага прэзыдэнта.

«Героі не паміраюць!». У Кіеве і Бярозаўцы адбыліся акцыі памяці Вітольда Ашурка. ФОТА, ВІДЭА
«Героі не паміраюць!». У Кіеве і Бярозаўцы адбыліся акцыі памяці Вітольда Ашурка. ФОТА, ВІДЭА
«Героі не паміраюць!». У Кіеве і Бярозаўцы адбыліся акцыі памяці Вітольда Ашурка. ФОТА, ВІДЭА
«Героі не паміраюць!». У Кіеве і Бярозаўцы адбыліся акцыі памяці Вітольда Ашурка. ФОТА, ВІДЭА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Кіеве некалькі дзясяткаў вымушаных уцекачоў-беларусаў выйшлі на марш, каб ушанаваць памяць палітвязьня Вітольда Ашурка, які памёр 30 дзён таму ў шклоўскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА