У Кіеве і Бярозаўцы адбыліся акцыі памяці Вітольда Ашурка, Ціханоўская прыбыла ў Люксэмбург. Найважнейшае за 20 чэрвеня. 21.by

У Кіеве і Бярозаўцы адбыліся акцыі памяці Вітольда Ашурка, Ціханоўская прыбыла ў Люксэмбург. Найважнейшае за 20 чэрвеня

21.06.2021 06:00 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Трыццаць дзён таму стала вядома пра сьмерць палітвязьня Вітольда Ашурка ў шклоўскай калёніі. «Свабода» публікуе апошні ліст Вітольда да маці.

У Кіеве і Бярозўцы адбыліся акцыі памяці Вітольда Ашурка.

Затрыманьні адбыліся ў маладэчанскім парку каля каменя «Пакутнікам за волю і незалежнасьць Беларусі».

У Кіеве некалькі дзясяткаў вымушаных уцекачоў-беларусаў выйшлі на марш, каб ушанаваць памяць палітвязьня Вітольда Ашурка.

Сьвятлана Ціханоўская прыбыла ў Люксэмбург. 21 чэрвеня раніцай яна выступіць перад міністрамі замежных справаў Эўразьвязу па сытуацыі ў Беларусі і адкажа на пытаньні.

Тэрмін утрыманьня пад вартай палітзьняволенай Марфы Рабковай працягнуты яшчэ на тры месяцы — да 17 верасьня.

Рыгор Кастусёў з турмы паведаміў, што сьледзтва ў «справе аб дзяржперавароце» працягнулі да кастрычніка.

Агульная колькасьць нелегальных мігрантаў, якія прыбылі праз тэрыторыю Беларусі ў Літву сёлета дасягнула ўжо 419 чалавек.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 


Архив (Разное)