Лукашэнка Захаду: «Вы што там, ачумелі?». 21.by

Лукашэнка Захаду: «Вы што там, ачумелі?»

23.06.2021 06:00 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Мігранты

«Пры гэтым гэтыя ачумелыя — вось там, побач — чакаюць ад нас дапамогі. Патрабуюць спыніць нелегальную міграцыю. Тысячы, тысячы празь мяжу з тых разбураных краін, якія яны спрабавалі паставіць на калені, а паставіўшы, пачалі зьнішчаць.

І яны рынуліся праз Цэнтральную Азію, Расею туды — на талерантны Захад. Яны іх запрасілі. І сёньня яны ўзвылі: ах, беларусы іх не абараняюць. У Літву, Латвію і ў Польшчу рынуліся тысячы і тысячы нелегальных мігрантаў.

Яны патрабуюць ад нас абараніць іх ад кантрабанды, ад наркотыкаў... Так і хочацца спытаць: вы што там, ачумелі наогул? Вы супраць нас разьвязалі гібрыдную вайну і патрабуеце ад нас, каб мы вас абаранялі, як і раней?» — сказаў Лукашэнка.

Санкцыі

«Інфармацыйнае цкаваньне чаканых вынікаў не прынесла. Цяпер мы трымаем эканамічны ўдар.

Хацелася б ведаць, што далей? Інтэрвэнцыя? Забудзьце, супакойцеся. Дорага яна вам абыдзецца. Выпешчаныя твары з высокіх трыбун па той бок мяжы бессаромна хлусяць з падачы зьбеглых пра тое, што беларускі народ сам вымольвае санкцыі ў адносінах да сябе. Нібыта беларусы гатовыя цярпець дзеля нейкай эфэмэрнай „сьветлай будучыні“, якую прынясуць ім гэтыя добрыя дзядзькі на кончыках сваіх штыкоў.

Так апрытомнейце вы нарэшце, ачумелыя і аблудныя!.. Санкцыі, правакацыі... Так і хочацца спытаць: вы што, гэта спэцыяльна робіце? Хочаце выпрабаваць межы на трываласьць, а новае пакаленьне беларусаў на патрыятычнасьць? Давайце паспрабуем», — заявіў Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выступаючы ўвечары 22 чэрвеня на цырымоніі ўскладаньня вянкоў у мэмарыяльным комплексе «Берасьцейская крэпасьць», Аляксандар Лукашэнка сярод іншага закрануў...
 
 
 


Архив (Разное)