ПАСЕ: «Беларусь ператварылася ў канцэнтрацыйны лагер у цэнтры Еўропы». Прадстаўнік Расіі: «Беларусы мусяць працаваць над сваімі праблемамі самі». 21.by

ПАСЕ: «Беларусь ператварылася ў канцэнтрацыйны лагер у цэнтры Еўропы». Прадстаўнік Расіі: «Беларусы мусяць працаваць над сваімі праблемамі самі»

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Салiдарнасць

У Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы прайшлі дэбаты па Беларусі. У якім ключы абмяркоўвалі апошнія рашэнні і дзеянні беларускіх уладаў?

ПАСЕ: «Беларусь ператварылася ў канцэнтрацыйны лагер у цэнтры Еўропы». Прадстаўнік Расіі: «Беларусы мусяць працаваць над сваімі праблемамі самі»

Еўрарадыё пiша, што прагучала:

- Беларусь ператварылася ў канцэнтрацыйны лагер у цэнтры Еўропы;

- мігранты на мяжы з Літвой — пагроза для ўсёй Шэнгенскай зоны;

- пасадка борта Ryanair у Мінску — дзяржаўнае пірацтва;

- зло заўжды мусіць быць пакаранае;

- патрабуем вызваліць Рамана Пратасевіча, Соф'ю Сапегу, журналістаў і іншых палітвязняў;

- апазіцыя мусіць быць у парламенце, а не ў турме;

- свет лічыць, што Лукашэнка не выйграў апошнія прэзідэнцкія выбары;

- спадзяемся, што Беларусь не ператворыцца ў Паўночную Карэю ў цэнтры Еўропы;

- неабходная працэдура маніторынгу Беларусі, накіраваная на дэмакратызацыю краіны.

Але знайшліся і абаронцы беларускіх уладаў.

Толькі адзін з больш як 10 спікераў на сённяшніх дэбатах па Беларусі ў ПАСЕ) вырашыў абараняць беларускія ўлады і апраўдваць іх дзеянні. Гэта быў прадстаўнік Расіі Сяргей Кісляк.

Што ад яго пачулі:

- усе абвінавачанні пабудаваныя ці на скажэнні, ці на поўнай адсутнасці тлумачэнняў таго, што і як насамрэч адбываецца ў Беларусі;

- апазіцыя, якая гастралюе па Еўропе, звонку разгойдвае палітычную сітуацыю ў краіне;

- ва Украіне рыхтуюць баевікоў для «працы» ў Беларусі;

- сітуацыя з пасадкай самалёта Ryanair яшчэ не расследаваная, але санкцыі ўжо ўводзяцца;

- іншыя еўрапейскія краіны прымусова сажалі самалёты — і ім нічога за гэта не было;

- у Беларусі рыхтаваўся пераварот з забойствам прэзідэнта;

- беларусы мусяць працаваць над сваімі праблемамі самі.

Таксама стрыманую пазіцыю заняў спікер ад Азербайджана Самед Сеідаў. Ён заклікаў дэлегатаў ПАСЕ аднавіць дыялог з Беларуссю і ўвогуле паехаць туды з афіцыйным візітам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы прайшлі дэбаты па Беларусі. У якім ключы абмяркоўвалі апошнія рашэнні і дзеянні беларускіх уладаў?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by