Кантакты з «палітычнымі» не ўхваляюцца. Былы зьняволены расказаў пра ўмовы ў калёніі «Віцьба». 21.by

Кантакты з «палітычнымі» не ўхваляюцца. Былы зьняволены расказаў пра ўмовы ў калёніі «Віцьба»

21.07.2021 13:26 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Папраўчую калёнію № 3 ці «Віцьбу» называюць яшчэ «Тройкай». Максім расказаў праваабаронцам «Вясны», што гэта спэцыфічная зона, у ёй адбывае пакараньне «спэцкантынгент»: былыя супрацоўнікі міліцыі, судзьдзі, чыноўнікі-карупцыянэры, а таксама іншаземцы. Аднак пасьля жнівеньскіх падзеяў у «Тройцы» апынуліся і палітвязьні.

«Палітыка адміністрацыі ўстановы простая: паказаць асуджаным, якімі быць ня трэба. Супрацоўнікі калёніі не даюць палітычным тэлефанаваць (астатнім дазволена тры разы на месяц), яны дазваляюцца толькі супрацоўнікамі апэратыўнага аддзелу. Пасьля скаргаў нібыта могуць пазваніць ня больш за адзін раз, але заўсёды чуюць адгаворкі: няма дзяжурнага апэратыўніка, няма тэхнічнай магчымасьці і г.д.».

Негалоснае правіла для супрацоўнікаў — пазбавіць палітычных вязьняў працяглага спатканьня, каб тыя не змаглі расказаць сваякам пра сытуацыю ў калёніі. Пры гэтым парушэньні, за якія караюць пазбаўленьнем званкоў і спатканьняў, розныя: не пагаліўся, ня выйшаў на працу, адмовіўся прыбіраць, не павітаўся з супрацоўнікам, трымаў рукі ў кішэнях, не зашпіліў гузіка.

Гэтаксама ў калёніі працуюць цэнзары карэспандэнцыі. Ад начальніка калёніі было негалоснае распараджэньне: лісты «палітычныя» могуць атрымліваць толькі ад блізкіх сваякоў, запісаных у картку для пасылак, перадач і спатканьняў (дазволеныя толькі ад маці, бацькі, родных брата і сястры, мужа ці жонкі). Ад іншых лісты вяртаюцца адпраўніку, асуджаным нават не паведамляецца пра іх паступленьне.

Максім кажа, што, акрамя маральнага ціску, у палітвязьняў збольшага ўсё добра. У «тройцы», па яго словах, ён ня бачыў за два гады, каб кагосьці білі ці катавалі. Палітвязьні, якія стаяць на прафіляктычным уліку за экстрэмізм (носяць бірку жоўтага колеру), акрамя двух «стандартных» штодзённых працэдур праверкі, праходзяць яшчэ тры дадатковыя.

Пры гэтым іншыя зьняволеныя пазьбягаюць адносін з «палітычнымі», бо ў калёніі адзін на аднаго «даносяць», а кантактаў з «пратэстоўцамі» супрацоўнікі калёніі не ўхваляюць.

У калёніі Максім пазнаёміўся з чатырма палітычнымі зьняволенымі. Аляксандар Бабіч, асуджаны на 3,5 года, знаходзіцца ў 9-м атрадзе і працаўладкаваны ў швейным цэху на поўны працоўны тыдзень. Ільля Туркоў, асуджаны на 4 гады, у 3-м атрадзе. Анатоль Хіневіч, асуджаны на 2,5 года, у 5-6-м атрадзе, працаўладкаваны ў швейным цэху на поўны працоўны тыдзень. Віталь Пракапчук, асуджаны на 4 гады ўзмоцненага рэжыму, у 2-м атрадзе, працаўладкаваны ў цэх разборкі мэталу. Апошняга накіравалі ў ПК № 3 у траўні. Яму дазволілі ліставацца з сынам Ягорам, якога таксама пазбавілі волі на 4 гады ўзмоцненага рэжыму і накіравалі ў калёнію № 22 («Воўчыя норы»).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былы зьняволены Максім, які адбываў пакараньне ў папраўчай калёніі № 3 «Віцьба» і выйшаў у ліпені, расказаў праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання палітвязьняў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА