Пэкін адрэагаваў на пагрозы Лукашэнкі абмежаваць транзыт тавараў у Кітай. 21.by

Пэкін адрэагаваў на пагрозы Лукашэнкі абмежаваць транзыт тавараў у Кітай

21.07.2021 15:38 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Пра гэта заявіў у сераду амбасадар КНР у Маскве Чжан Ханьхуэй, камэнтуючы пагрозу Аляксандра Лукашэнкі абмежаваць транзыт тавараў праз тэрыторыю краіны ў адказ на санкцыі ЭЗ.

Паводле яго, Кітай зьвярнуў увагу як на заяву Лукашэнкі, так і на нядаўняе пашырэньне эканамічных санкцый ЭЗ. «Мы кажам, што няма дыму без агню. Кітай пасьлядоўна выступае супраць неабгрунтаванага прымяненьня аднабаковых санкцый у міжнародных адносінах, а таксама супраць выкарыстаньня санкцый для ўзаемных пагрозаў. Кітай выступае супраць умяшаньня замежных сіл ва ўнутраную палітыку Беларусі», — падкрэсьліў ён.

Амбасадар дадаў, што «Кітай спадзяецца, што зацікаўленыя бакі змогуць вырашыць існуючыя рознагалосьсі належным чынам».

Як падкрэсьліў Чжан Ханьхуэй, Пэкін спадзяецца, што бакі ня будуць падрываць стабільнасьць у рэгіёне.

  • Кітайскі мегапраект «Адзін пояс, адзін шлях», сутнасьць якога — у транспартным калідоры паміж Кітаем і Эўропай — прадугледжвае транзытны шлях для тавараў, у тым ліку і празь Беларусь. Падчас візыту ў Беларусь у траўні 2015 году старшыня КНР Сі Цзіньпін казаў, што Беларусь мае ўнікальныя перавагі для разьвіцьця Эканамічнага пояса Шляху, бо разьмешчаная адначасова ў цэнтры Эўропы і на Шаўковым шляху. Тады ён выказаў надзею, што кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» у Беларусі можа стаць пэрлінай Эканамічнага пояса Шаўковага шляху.
  • 6 ліпеня Аляксандар Лукашэнка падчас нарады агучыў пагрозу ў адказ на санкцыі Захаду супраць афіцыйнага Менску абмежаваць транзыт праз тэрыторыю краіны тавараў зь Нямеччыны ў Расею і Кітай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пэкін лічыць, што Менск і Брусэль могуць вырашыць рознагалосьсі без пагроз ужываньня санкцый.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА