З пачатку у Літве затрымалі кантрабандныя цыгарэты на суму 32 млн эўра, у лідэрах маркі Minsk і Fest. 21.by

З пачатку у Літве затрымалі кантрабандныя цыгарэты на суму 32 млн эўра, у лідэрах маркі Minsk і Fest

22.07.2021 12:48 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Аб’ём кантрабанды прыкладна такі ж, як і ў мінулым годзе, паведамляе Мытная служба Літвы.

На мяжы зь Беларусьсю перахапілі 72% цыгарэт, 22% выяўленыя ўнутры краіны і 6% — на мяжы з Расеяй.

Літоўская мытня адзначае, што ў гэтым годзе падаражэлі цыгарэты на чорным рынку. Адзін пачак Minsk, Fest або NZ варты 1,9-2 эўра, а ў мінулым годзе такі ж пачак каштаваў 1,7 эўра.

Толькі ўчора ў Літве затрымалі чарговую партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт на суму звыш 1 млн эўра. Пасьля затрыманьня грузавога аўтамабіля, які ўяжджаў у Літву зь Беларусі з 21,5 тоны драўляных панэляў. Прасканаваўшы грузавік, мытнікі выявілі больш за 300 тысяч пачак цыгарэт Minsk Capital MS.

А ўсяго тры дні таму на гэтай жа пункце мытнікі выявілі партыю беларускіх цыгарэт на амаль 2 млн эўра.
Тады крымінальная служба мытні паведаміла, што кантрабанду выявілі ў грузавіку Scania, за стырном якога знаходзіўся грамадзянін Беларусі. Кіроўца дэкляраваў, што вязе транзытам празь Літву ў Польшчу 20,5 тоны драўніны.

Пры дэталёвай праверцы выявіліся схованкі, поўныя цыгарэтаў Minsk Capital MS.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усяго з пачатку 2021 года літоўскія мытнікі затрымалі амаль 9 млн пачкаў цыгарэт, якія спрабавалі нелегальна правезьці празь мяжу. Большасьць зь іх (75%) — беларускай...
 
 
 


Архив (Разное)


© 2021 21.by