Міністэрства юстыцыі пракамэнтавала пазбаўленьне ліцэнзій чарговай партыі адвакатаў. 21.by

Міністэрства юстыцыі пракамэнтавала пазбаўленьне ліцэнзій чарговай партыі адвакатаў

22.07.2021 15:12 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Так, у публікацыі ўдакладняецца, што Антон Гашынскі пазбаўлены ліцэнзіі «за сыстэматычнае парушэньне патрабаваньняў і ўмоваў ажыцьцяўленьня адвакацкай дзейнасьці». Сутнасьць прэтэнзій пры гэтым не называецца.

Раней Антон Гашынскі абараняў інтарэсы паліттэхноляга Віталя Шклярава, мэдыямэнэджэра Андрэя Аляксандрава, аўтара YouTube-канала «Слуцак для жыцьця» Уладзімера Няронскага, выкладчыцы БДУІР Вольгі Філатчанкавай, расейцаў Соф’і Сапегі і Ягора Дуднікава, супрацоўнікаў ІТ-кампаніі PandaDoc ды іншых.

У выпадку Кацярыны Жалтаногі спынена дзеяньне ліцэнзіі ў сувязі з выключэннем яе зь Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў «за сыстэматычнае парушэньне патрабаваньняў і ўмоваў ажыцьцяўленьня адвакацкай дзейнасьці».

Прыкладна тым жа правініліся Валеры Зьвягінцаў і Андрэй Мачалаў — у сувязі з выключэньнем зь Менскай абласной калегіі адвакатаў «за правіны, несумяшчальныя са званьнем адваката».

Усе яны выступалі ў адміністрацыйных працэсах абаронцамі затрыманых актывістаў і журналістаў.

Як гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства юстыцыі, дзеняньне ліцэнзый згаданых юрыстаў спынена 21 ліпеня.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Афыцыйнае тлумачэньне зьмешчана на сайце ведамства: «Сыстэматычныя парушэньні».
 
 
 


Архив (Разное)


© 2021 21.by