Двое дзяцей мігрантаў трапілі ў рэанімацыю ў Літве. У Беларусі ім нібыта далі па дзьве пігулкі. 21.by

Двое дзяцей мігрантаў трапілі ў рэанімацыю ў Літве. У Беларусі ім нібыта далі па дзьве пігулкі

22.07.2021 18:36 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

У чацьвер раніцай памежнікі Кабеляйскай заставы затрымалі 11 грамадзян Іраку і 4 грамадзян Расеі (чачэнцаў). «Усіх замежнікаў даставілі на заставу. На заставе дарослыя мігранты паведамілі, што іх дзеці дрэнна сябе адчуваюць. Дзеці былі млявыя. Памежнікі выклікалі хуткую. Лекары павезьлі дзяцей у шпіталь зьмясьцілі ў рэанімацыю», — сказана ў паведамленьні памежнай службы Літвы.

Цяпер стан дзяцей ацэньваецца як стабільны, іх жыцьцю нічога не пагражае.

Бацькі дзяцей распавялі памежнікам, што перад пераходам мяжы людзі ў масках, якія суправаджалі іх да мяжы, далі дзецям па дзьве пігулкі. Пасьля гэтага мігранты перайшлі мяжу Літвы. Пігулкі дзецям далі, каб яны былі спакайнейшыя і не перашкодзілі пераходу праз мяжу.

Яшчэ адну пігулку далі бацькам, каб яны далі яе дзецям падчас пераходу па тэрыторыі Літвы. Гэтую пігулку памежнікі перадалі лекарам.

У Літву зь Беларусі сёлета незаконна прыйшлі 2300 мігрантаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дваіх дзяцей мігрантаў пасьля нелегальнага пераходу беларуска-літоўскай мяжы павезьлі ў рэанімацыю, паведамляе партал Delfi са спасылкай на памежную службу Літвы.
 
 
 


Архив (Разное)


© 2021 21.by