МЗС Расеі пра дыялёг зь Ціханоўскай: У нас няма жаданьня спрыяць легітымізацыі зьбеглых апазыцыянэраў. 21.by

МЗС Расеі пра дыялёг зь Ціханоўскай: У нас няма жаданьня спрыяць легітымізацыі зьбеглых апазыцыянэраў

23.07.2021 06:00 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Пра гэта паведамляе БелаПАН.

«Што тычыцца Беларусі, у нас, сапраўды, няма жаданьня спрыяць легітымізацыі зьбеглых апазыцыянэраў. На жаль, прадстаўнікі беларускай эміграцыі, уключаючы згаданую Ціханоўскую, не прапаноўваюць канструктыўнага аб’яднаўчага парадку дня па пераадоленьні крызісу ў краіне. Мала таго, яны яшчэ і ігнаруюць крокі, якія робяцца Менскам, напрыклад, па канстытуцыйнай рэформе, што зьяўляецца надзвычай важным для дзяржавы», — сказала Захарава.

«Яны робяць усё, каб разгайдаць сытуацыю ў рэспубліцы і нанесьці шкоду яе эканоміцы. Чаго толькі вартыя заявы і заклікі да заходняй супольнасьці аб увядзеньні новых санкцыяў у дачыненьні да Беларусі, беларускай эканомікі, грамадзянаў гэтай краіны. Мы лічым, што асобы, якія заклікаюць да ўзмацненьня жорсткасьці санкцыяў супраць уласнай краіны і ўласнага народу, наўрад ці маюць палітычную будучыню», — заявіла афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ.

Паводле яе, Расея зыходзіць з таго, што «толькі беларускія грамадзяне і іх законныя прадстаўнікі, а не самазваныя лідэры дэмакратычных сілаў, як яны сябе называюць, і іх заходнія куратары маюць права вырашаць лёс сваёй краіны».

«Мы сапраўды паважаем сувэрэнітэт і незалежнасьць іншых краінаў і не зьбіраемся прыпадабняцца да тых нашых заходніх партнэраў, якія спрабуюць рэалізаваць па ўсім сьвеце (асабліва на постсавецкай прасторы) тэорыю і практыку „каляровых рэвалюцыяў“ з мэтай прывядзеньня да ўлады сілаў, на якія яны робяць стаўку або якія праводзяць не ўласныя нацыянальныя інтарэсы, а інтарэсы іншых краінаў або краінавых абʼяднаньняў», — заявіла Захарава.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава падчас онлайн-брыфінгу 22 ліпеня адпрэчыла магчымасьць дыялёгу Расеі з беларускім дэмакратычным лідэрам Сьвятланай...
 
 
 


Архив (Разное)