У Беларусі зьліквідавалі прынамсі 56 арганізацый грамадзянскай супольнасьці. СЬПІС. 21.by

У Беларусі зьліквідавалі прынамсі 56 арганізацый грамадзянскай супольнасьці. СЬПІС

26.07.2021 12:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На нарадзе з кіраўніцтвам Савету міністраў 22 ліпеня Аляксандар Лукашэнка закрануў пытаньне грамадзянскай супольнасьці.

«І ўрад, і МЗС пабеглі за „дэмакратыяй“ і мы атрымалі пад дзьве тысячы на невялікую краіну НДА, НКА, бандытаў і замежных агентаў. Ну і што, дэмакратыю атрымалі?», —задаўся ён пытаньнем.

Толькі калі ва ўладзе азірнуліся і зразумелі, што гэта «шкода для дзяржавы», вымушаныя былі дзейнічаць апэратыўна, дадаў Лукашэнка.

«Ідзе зачыстка. Вы думаеце, гэта проста? Там ужо працуюць тысячы нашых людзей, і ў асноўным з павернутымі, прамытымі за чужыя грошы мазгамі», — канстатаваў ён.

Адразу ж пасьля гэтага сілавікі выправіліся зь ператрусамі ў недзяржаўныя офісы, а Міністэрства юстыцыі распачало татальную «зачыстку».

Як адзначаюць у праваабарончым цэнтры «Вясна», сьпіс зьліквідаваных арганізацый папярэдні, ён пастаянна дапаўняецца.

На гэты момант вядома пра наступныя адрасы ліквідацый, некаторыя акурат у працэсе — як Беларуская асацыяцыя журналістаў ці Беларускі ПЭН-Цэнтар.

1. Цэнтар прававой трансфармацыі
2. Офіс эўрапейскай экспэртызы і камунікацый
3. Цэнтар Human Constanta
4. Цэнтар экалягічных рашэньняў
5. Цэнтар разьвіцьця эфэктыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка»
6. Мэдыяплятформа «Имена»
7. Youth Labor Rights
8. European Youth Parliament
9. Press Club Belarus
10. Інфармацыйна-культурніцкі цэнтар ІніцыАрт
11. Сацыяльна-інфармацыйная ўстанова «ТаймАкт»
12. Нацыянальны моладзевы савет «РАДА»
13. Офіс па правах людзей з інваліднасьцю
14. Цэнтар дасьледаваньняў і прагнозаў разьвіцьця «Эўрапейскі дыяляг» (дырэктар Анатоль Лябедзька)
15. Офіс прасоўваньня ініцыятываў
16. Прастора «Арт Сядзіба»
17. Цэнтар рэгіянальнага разьвіцьця ГДФ
18. Цэнтар урбаністычных праектаў і ініцыятываў «Прастора»
19. Майстэрня сацыяльнага кіно
20. «Мова Нанова»
21. Бізнэс-школа ІПМ
22. Установа «Гарадзкое разьвіцьцё»,
23. «Тэрыторыя правоў»
24. Кансультатыўна-асьветніцкая ўстанова «Экаасяродзьдзе»
25. Асьветніцкая ўстанова «Сацыяльныя інтэрвэнцыі»
26. Інфармацыйна-асьветніцкая ўстанова «Амарока»
27. Рэгіянальны цэнтар экспэртызы «Экадэмія»
28. Культурна-асьветніцкая ўстанова «Садзейнічаньне культурнаму разьвіцьцю гарадоў»
29. Культурна-асьветніцкая ўстанова «Крэсы»
30. Культурна-асьветніцкая ўстанова «Агульная Будучыня»
31. Інфармацыйна-асьветніцкая ўстанова «Пэнсійны выпадак»
32. Цэнтар сацыяльнай дапамогі і падтрымкі груп рызыкі «Стымул да посьпеху»
33. Прыватная інфармацыйна-асьветніцкая ўстанова «Ноктуам»
34. Прыватная культурна-асьветніцкая ўстанова «Веданта вада»
35. «Магілёўскі моладзевы цэнтар»
36. Сацыяльна-асьветніцкая ўстанова «Уновіс-ФОРУМ»
37. Прыватная культурна-асьветніцкая ўстанова «Гендэрны адказ»
38. Праваабаронча-асьветніцкая ўстанова «Ваколіца»
39. Прыватная культурна-асьветніцкая ўстанова «Лідэр новай эпохі»
40. Цэнтар аматараў жывёл «ЛАВБРЫЛ»
41. Культурна-асьветнiцкая ўстанова «АСЕТ»
42. Цэнтар стратэгічных і зьнешне-палітычных дасьледаваньняў
43. Цэнтар эўрапейскіх дасьледаваньняў
44. Асацыяцыя НКА ў барацьбе са СНІД «Белсеть антыСНІД»
45. Цэнтар разьвіцьця сельскіх ініцыятываў
46. Цэнтар разьвіцьця правадэйраў дадатковай адукацыі
47. Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асьветы
48. Дасьледчы цэнтар Інстытуту прыватызацыі і асьветы
49. Цэнтар адпачынку і разьвіцьця «Партал»
50. Установа «Рэгіянальнае Бюро Разьвіцьця»
51. Установа «Дзедзіч»
52. Установа «За свой горад»
53. Тэатар «Крылы халопа»
54. «Грунт будучыні»
55. Агенцтва практычнай дапамогі
56. Цэнтар дапамогі сем’ям і дзецям.

Геаграфія зьліквідаваных грамадзкіх арганізацый ахоплівае практычна ўсю Беларусь, хоць асноўная маса актыўнасьцяў аб'ектыўна сканцэнтаваная ў Менску.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле праваабаронцаў, колькасьць зьліківдаваных недзяржаўных арганізацый імкліва павялічваецца.
 
 
 


Архив (Разное)