Ад пачатку году літоўскія памежнікі спынілі ў 30 разоў больш мігрантаў зь Беларусі, чым за ўвесь 2020-ы. 21.by

Ад пачатку году літоўскія памежнікі спынілі ў 30 разоў больш мігрантаў зь Беларусі, чым за ўвесь 2020-ы

26.07.2021 12:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У студзені на мяжы зь Беларусьсю затрымалі 20 чалавек, у лютым — 13, у сакавіку — 8, у красавіку — 70, у траўні — 77, у чэрвені — 473, ад пачатку ліпеня — 2070, падае статыстыку літоўская Служба аховы дзяржаўнай мяжы.

Сярод затрыманых — грамадзяне Іраку (1631), Конга (191), Камэруну (129), Гвінеі (78), Ірану (79), Аўганістану (77), а таксама Расеі, Сырыі ды іншых краін.

Праз рэзкае павелічэньне колькасьці мігрантаў урад Літвы 2 ліпеня аб’явіў надзвычайнае становішча на нацыянальным узроўні. Да аховы мяжы прыцягнутыя сілы іншых ведамстваў, дапамогу аказваюць прадстаўнікі Эўрапейскай службы памежнай і берагавой аховы (Frontex) і памежнікі Эстоніі. 9 ліпеня пачалося будаўніцтва загароды з калючага дроту.

19 ліпеня ў інтэрв’ю эмірацкау тэлеканалу Sky News Arabia Аляксандар Лукашэнка выявіў абазнанасьць, што ў Літве нібыта ёсьць «групоўкі злачыннага характару, чыё дачыненьне да нелегальнай міграцыі відавочнае»: маўляў, за грошы перавозяць нелегальных мігрантаў. І прапанаваў «дапамогу», але за грошы.

У адказ міністар замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбэргіс заявіў, што рэжым Лукашэнкі, які «даўно парушае элемэнтарныя правы чалавека і працягвае разбураць грамадзянскую супольнасьць у Беларусі», цяпер выкарыстоўвае ў сваіх мэтах мігрантаў: жанчын, дзяцей ці цэлыя сем’і.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За мінулыя суткі ў Літве затрымалі 131 мігранта з боку Беларусі. Агулам ад пачатку году памежнікі перахапілі 2730 чалавек — у 30 зь лішкам разоў больш, чым за ўвесь...
 
 
 


Архив (Разное)