Вайскоўцы занялі будынак ураду Тунісу. 21.by

Вайскоўцы занялі будынак ураду Тунісу

26.07.2021 13:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вайскоўцы не пускаюць у будынак супрацоўнікаў ураду.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Тэлеканал Аль-Джазіра паведамляе, што вайскоўцы ўзялі штурмам бюро каналу ў горадзе Туніс.

Туніскі лідэр Каіс Саід адправіў у адстаўку прэм’ера Машышы і пазбавіў імунітэту дэпутатаў парлямэнту. Сьпікер парлямэнту ў адказ заявіў пра «пераварот» і заклікаў жыхароў Тунісу да пратэстаў.

Туніскі лідэр заявіў у нядзелю, 25 ліпеня, што з дэпутатаў аднапалатнага парлямэнту зьняты імунітэт, і прыгразіў у выпадку супраціву залучыць узброеныя сілы.

Reuters адзначае, што цяперашні палітычны крызіс — найвастрэйшы з 2011 году, калі ў Тунісе адбылася антыаўтарытарная рэвалюцыя, зь якой пачалася «арабская вясна».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Войска заняла будынак ураду Тунісу, які прэзыдэнт Каіс Саід адправіў у адстаўку
 
 
 


Архив (Разное)