Мінчука асудзілі да 10 гадоў калоніі за падпал танка, які Мінабароны назвала фэйкам. 21.by

Мінчука асудзілі да 10 гадоў калоніі за падпал танка, які Мінабароны назвала фэйкам

26.07.2021 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У панядзелак агучылі прысуд 26-гадоваму мінчуку Ягору Міхайлаву. Яго абвінавачвалі ў падпале танка Т-72 на чыгуначнай станцыі ў Сцяпянцы шляхам кідка ў яго «кактэйля Молатава», паведамляе Вясна.

Відэа палаючага танка з'явілася ў інтэрнэце ў пачатку лютага, але дзяржСМІ назвалі яго фэйкам, а Мінабароны прадэманстравала непашкоджаны і цэлы танк.

Мінчука асудзілі да 10 гадоў калоніі за падпал танка, які Мінабароны назвала фэйкам

Суддзя Алена Бушава прызначыла хлопцу 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Абвінавачаны слухаў прысуд у закаваных кайданкамі за спіной рукамі. На гэтым пераслед Міхайлава не скончаны: супраць яго распачатая яшчэ адна крымінальная справа.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтым пераслед Міхайлава не скончаны: супраць яго распачатая яшчэ адна крымінальная справа.
 
 
 


Архив (Разное)