Палітвязень Андрэй Скурко трапіў у мэдчастку СІЗА. 21.by

Палітвязень Андрэй Скурко трапіў у мэдчастку СІЗА

26.07.2021 22:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як стала вядома «Вясьне», кіраўнік аддзелу рэклямы і маркетынгу «Нашай Нівы» Андрэй Скурко знаходзіцца ў мэдычнай частцы ў СІЗА на Валадарскага. Прычыны — невядомыя.

Раней паведамлялася, што ў 2017-м годзе ў Андрэя быў дыягнаставаны дыябэт 1 тыпу. Чатыры разы на дзень яму трэба рабіць уколы.

Журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч, які сядзеў у адной камэры з Андрэем, расказаў, выйшаўшы з ізалятара пасьля 10 сутак: «Яму цяжка, ён інсуліназалежны, мае праблемы са здароўем».

  • 8 ліпеня сілавікі затрымалі нашаніўцаў Ягора Марціновіча, Андрэя Дынько, Андрэя Скурко і галоўнага бухгальтара выданьня Вольгу Раковіч. Пасьля допыту ў Сьледчым камітэце іх як падазраваных паводле арт. 342 КК (арганізацыя ці рыхтаваньне дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак) зьмясьцілі на 10 дзён у ізалятар часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна.
  • Бухгальтарку вызвалілі 16 ліпеня. Празь некаторы час выпусьцілі і Андрэя Дынько. Марціновіч і Скурко застаюцца пад вартай, іх затрымалі паўторна як падазраваных ужо ў нанясеньні маёмаснай шкоды без прыкметаў раскраданьня (ч. 2 арт. 216 КК, караецца «хіміяй» ці калёніяй на тэрмін да 5 гадоў). Сэнс прэтэнзіяў у тым, што за камунальныя паслугі ў памяшканьні рэдакцыі плацілі паводле тарыфаў для фізычных асобаў, а трэба было як для юрыдычных. Сьледчыя налічылі, што прадпрыемству «Мінэнэрга» нанесена шкода на суму 3,5 тысячы рублёў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як стала вядома «Вясьне», кіраўнік аддзелу рэклямы і маркетынгу «Нашай Нівы» Андрэй Скурко знаходзіцца ў мэдычнай частцы ў СІЗА на Валадарскага. Прычыны —...
 
 
 


Архив (Разное)