Прадстаўнікі сэрбаў будуць байкатаваць усе органы Босьніі і Герцагавіны. 21.by

Прадстаўнікі сэрбаў будуць байкатаваць усе органы Босьніі і Герцагавіны

27.07.2021 10:00 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Сэрбы ня будуць удзельнічаць у рабоце Савета міністраў, Прэзыдыюма і Парлямэнцкай асамблеі. У выніку згаданыя органы будуць фактычна заблякаваныя.

Галоўныя службовыя асобы Рэспублікі Сэрбскай і лідэры сэрбскіх палітычных партый такім чынам адрэагавалі на рашэньне Валянціна Інцка, вярхоўнага прадстаўніка міжнароднай супольнасьці ў краіне, якое забараняе адмаўляць генацыд.

Інцка 23 ліпеня на падставе сваіх паўнамоцтваў унёс зьмены ў Крымінальны кодэкс краіны, згодна зь якім забаронена аспрэчваць, перамяншаць або апраўдваць генацыд, злачынствы супраць чалавечнасьці і ваенныя злачынствы, якія былі ўчыненыя на тэрыторыі краіны, і якія былі ўстаноўленыя кампэтэнтным прысудам.

Мілярад Додзік, сэрбскі прадстаўнік у Прэзыдыюме Босьніі і Герцагавіны, заявіў, што Інцка «ня мае легітымнасьці» і што Рэспубліка Сэрбская больш ня будзе ўспрымаць яго рашэньняў. Ён дадаў, што парлямэнт басьнійскіх сэрбаў у бліжэйшы час на надзвычайнай сэсіі прыме два закона, якія тычацца рашэньняў вярхоўнага прадстаўніка.

Міжнародны трыбунал для былой Югаславіі устанавіў, што ў ліпені 1995 года ў Срэбраніцы, мястэчку на ўсходзе Босьніі і Герцагавіны, сілы басьнійскіх сэрбаў учынілі генацыд — расстралялі больш за 8000 мужчын басьнійскай нацыянальнасьці. Устаноўленыя таксама шматлікія злачынствы супраць чалавечнасьці і ваенныя злачынствы.

У ніводным з прысудаў не гаворыцца пра сэрбскі народ, а пра канкрэтныя злачынствы, учыненыя канкрэтнымі асобамі.

Лідэры басьнійскіх сэрбаў, таксама некаторыя палітычныя дзеячы ў Сэрбіі ў апошні час сьцьвярджаюць, што генацыду і злачынстваў ня было і што сэрбы ў 1992-95 гадах вялі абарончую вайну.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідэры басьнійскіх сэрбаў прынялі рашэньне, што іх прадстаўнікі будуць байкатаваць усе органы Босьніі і Герцагавіны, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.
 
 
 


Архив (Разное)