Стала вядома, хто выступіць на Фэстывалі абуджаных «Tutaka». 21.by

Стала вядома, хто выступіць на Фэстывалі абуджаных «Tutaka»

28.07.2021 12:00 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Фэстываль зьяўляецца гран-фіналам Міжнароднага тыдня беларускай культуры.

На сцэне выступяць: Маргарыта Ляўчук, Ilo&friends, новы праект Сяргея Доўгушава, Аляксея Варсобы і Андрэя Еўдакімава Isna Trio, Вераніка Круглова і Валерыя Дэле, Naviband і зорка з Украіны Alina Pash.

Арганізатары фэсту зазначаюць, што «Tutaka» гэта ня толькі музыка і канцэрты, гэта таксама беларуская культура і мастацтва ў поўнай разнароднасьці.

У межах фэсту пройдуць дыскусіі пра сучасную беларускую культуру. Ганаровы патранат над фэстывалем прыняў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда. У ганаровы камітэт увайшоў офіс Сьвятланы Ціханоўскай. Асноўны партнэр — Беларуская Рада культуры.

«Няхай гэты Фэстываль усіх свабодных беларусаў стане выказваньнем нашай салідарнасьці з братамі і сёстрамі, якія знаходзяцца ў Беларусі і ўсё яшчэ разьлічваюць на нашу падтрымку і салідарнасьць», — пішуць арганізатары фэсту з фундацыя «Тутака».

Яны таксама падкрэсьлілі:

«Фэстываль стане нагодай адзначыць і ўшанаваць памяць гадавіны выбуху беларускай грамадзкай рэвалюцыі, падчас якой рукі злачыннага рэжыму шмат разоў былі заплямленыя беларускай крывёй. Але зь іншага боку, гэта будзе і гадавіна будаваньня вялікай нацыі. Тады, як многія з нас наогул сумняваліся, што гэта магчыма, 2020 год стаў нацыятворчым выбухам, які ўжо „не спыніць“!»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фэст пройдзе 6 і 7 жніўня ў лясной палянцы Борык ля мястэчка Гарадок на Беласточчыне, там дзе раней праходзілі музычныя фэсты «Басовішча».
 
 
 


Архив (Разное)