Кібэрпартызаны заявілі, што сьледам за базай ДАІ ўзламалі пашпартную сыстэму. 21.by

Кібэрпартызаны заявілі, што сьледам за базай ДАІ ўзламалі пашпартную сыстэму

28.07.2021 12:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Узлом АІС «Пашпарт» — значна больш моцны ўдар па іміджы праваахоўнай сыстэмы, чым аналягічны ўзлом АІС «ДАІ-ЦЭНТАР», пра які кібэрпартызаны абвясьцілі двума днямі раней, піша «Ежедневник».

Пры гэтым, каб улады не змаглі абвергнуць узлом АІС «Пашпарт», хакеры выклалі ў адкрыты доступ пашпартныя дадзеныя старшыні Цэнтравыбаркаму Лідзіі Ярмошынай, кіраўніка КДБ Івана Тэртэля, старшыні Савету рэспублікі Натальлі Качанавай ды іншых чыноўнікаў.

Прычым, ня толькі зь беларускімі каранямі. Так, абнародаваныя дадзеныя былога прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева, які хаваецца ад правасудзьдзя ў Беларусі.

Як сьцвярджаюць кібэрпартызаны, у іх ёсьць дадзеныя на кіраўніцтва ўсяго сілавога блёку краіны і блізкага атачэньня Лукашэнкі. Неўзабаве яны абяцаюць апублікаваць дадзеныя кадравых супрацоўнікаў КДБ, а таксама беларускіх агентаў у структурах Эўразьвязу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хакерская групоўка, якая называе сябе «беларускімі кібэрпартызанамі», заявіла, што ўзламала пашпартную сыстэму Беларусі. А ў якасьці пацверджаньня ў адкрыты...
 
 
 


Архив (Разное)