Крымінальную справу Калесьнікавай і Знака пачнуць разглядаць 4 жніўня ў закрытым рэжыме. 21.by

Крымінальную справу Калесьнікавай і Знака пачнуць разглядаць 4 жніўня ў закрытым рэжыме

28.07.2021 12:48 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Крымінальную справу Марыі Калесьнікавай і Максіма Знака пачнуць разглядаць у Менскім абласным судзе 4 жніўня. Разгляд у закрытым рэжыме.

Пастанову аб гэтым уручылі адвакатам 28 ліпеня, паведамляе прэсавая служба Віктара Бабарыкі.

Максіма Знака і Марыю Калесьнікаву абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 1 арт. 357 (змова з мэтай захопу ўлады);
  • ч. 1 арт. 361 (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бясьпецы);
  • ч. 3 арт. 361-1 (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бясьпецы, з выкарыстаньнем СМІ і інтэрнэту).

Ім пагражае да 12 гадоў турмы.

Марыю Калесьнікаву затрымалі 7 верасьня 2020 году ў цэнтры Менску. На наступны дзень стала вядома, што яе і двух прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады, Антона Раднянкова і Івана Краўцова, гвалтоўна вывезьлі ва Ўкраіну. Аднак Калесьнікаву выправадзіць зь Беларусі не ўдалося — на мяжы яна парвала свой пашпарт.

У верасьні ёй выставілі абвінавачаньне «ў закліках да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь, учыненых з выкарыстаньнем СМІ і сеткі інтэрнэт», а ў сьнежні — яшчэ адно, за «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня альбо кіраваньне такім фармаваньнем» (маецца на ўвазе Каардынацыйная рада для ўрэгуляваньня палітычнага крызісу).

Максіма Знака затрымалі 9 верасьня і абвінавацілі ў «закліках да дзеяньняў супраць нацыянальнай бясьпекі» (ч. 3 арт. 361 КК).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачатак у 11:00 у будынку суду Менскага раёну (Менск, вул. Маякоўскага, 119а). Сваякі і журналісты ня змогуць трапіць на гэты працэс.
 
 
 


Архив (Разное)