Ператрус у шэф-рэдактара 6tv.by: машына КДБ на расейскіх нумарах, просьба выдаліць сайт. 21.by

Ператрус у шэф-рэдактара 6tv.by: машына КДБ на расейскіх нумарах, просьба выдаліць сайт

29.07.2021 08:22 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

У кватэры шэф-рэдактара магілёўскага парталу 6tv.by Барыса Вырвіча прайшоў ператрус у рамках крымінальнай справы аб тэрарызьме, паведаміла БелаПАН рэдакцыя выданьня.

Канфіскавана ўся тэхніка.

«Мяне адвезьлі ў Шклоўскі міжраённы аддзел КДБ у якасьці сьведкі ў крымінальнай справе. Іх цікавілі „дэструктыўныя“ тэлеграм-каналы, наш сайт 6tv.by і дзейнасьць Беларускай асацыяцыі журналістаў. Яшчэ патрабавалі выдаліць сайт 6tv.by. Потым адпусьцілі, сказалі, што яшчэ выклічуць. Дарэчы, адна машына КДБ была з расейскімі нумарамі», — сказаў Вырвіч.

13 ліпеня ў рэдакцыі сайту 6tv.by прайшоў ператрус з канфіскацыяй тэхнікі. На наступны дзень галоўнага рэдактара Зьмітра Салаўёва выклікалі ў ГУБАЗіК.

18 ліпеня стала вядома аб выезьдзе за мяжу часткі рэдакцыі сайту. Салаўёў таксама пакінуў краіну з-за пагрозы крымінальнага перасьледу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раней частка рэдакцыі магілёўскага парталу змушана пакінула Беларусь.
 
 
 


Архив (Разное)