«„Суд?“ Наогул не разумею — што гэта!» Што адбываецца на судзе па справе Ціханоўскага. 21.by

«„Суд?“ Наогул не разумею — што гэта!» Што адбываецца на судзе па справе Ціханоўскага

29.07.2021 10:46 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Маці Арцёма Сакава расказала, што сын цяпер заняты судовымі паседжаньнямі. Ён цешыцца, што сьпёка спала, лягчэй пераносіцца. «Пытаецца пра наша здароўе, трымаецца годна», — кажа маці.

У лісьце Арцём напісаў: «„Суд“? :-) Я наагул не разумею — што гэта». «Не, я разумею, вядома, але яно было вось так вось :-) Нічога няма, таму ён і закрыты. Я не запісваю, нічога не пішу. Але памятаць я буду ўсё і заўсёды! Але вось гэта ўсё трэба будзе паказваць. І чым больш мне пакажуць, тым лепш будзе (цікавей) глядзець. Я тут сёе-тое зразумеў. Чалавек часам паказвае свае страхі на іншых», — піша палітвязень.

Натальля Мацкевіч, адвакатка Сяргея Ціханоўскага, зазначыла, што яе падабаронны ў парадку. Ён бадзёры, «нават вельмі». «Ён не зьмяніўся, колькі я яго ведаю», — дадала адвакатка. Яна кажа, што цяжка прагназаваць, калі будзе прысуд.

Штодзень пад гомельскім СІЗА дзяжурыць Дар’я, жонка Ігара Лосіка. Штодзень з аўторка па пятніцу зь ёю побач «ціхары». Яны не чапаюць Дар’ю, часам вітаюцца ці спрабуюць завесьці размовы.

«У пятніцу я мела ліст ад Ігара. Ён піша, што суд яшчэ не заканчваецца. Настрой у яго — „амэрыканскія горкі“. У адзін дзень ён разумее, што ён закладнік, прадмет торгу, у другі дзень — што ўсё блага. Ён папрасіў мяне купіць кнігу пра Гары Потэра. Я купіла, СІЗА яе атрымаў — і кніга пайшла на склад, а ня Ігару. Яго гэта вельмі абурыла. Дый мяне. Не для таго я яе набывала, каб яна ляжала на складзе. Яму вельмі кепска ідуць лісты, яго гэта таксама абурае», — зазначыла Дар’я Лосік.

Дар’я лічыць, што суд закрыты, каб «схаваць правал, калі за год „працы“ на Ігара не знайшлі абсалютна нічога». «Пра гэта Ігар пісаў мне ў лісьце. Ён перачытаў 177 тамоў справы і нічога не знайшоў там пра сваю віну. Ну, яны ў сваім рэпэртуары... На эмпатыю тут разьлічваць не выпадае. Адкрыць гэты суд — дык усё рассыплецца на вачах», — дадала Дар’я.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У будынку гомельскага СІЗА-3 з аўторка па пятніцу працягваецца закрыты суд над Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Міколам Статкевічам, Уладзімерам Цыгановічам,...
 
 
 


Архив (Разное)