«Узнікае пытанне: навошта такая станцыя трэба?» БелАЭС не будзе працаваць да сярэдзіны жніўня. 21.by

«Узнікае пытанне: навошта такая станцыя трэба?» БелАЭС не будзе працаваць да сярэдзіны жніўня

29.07.2021 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

12 ліпеня Міністэрства энергетыкі паведаміла, што першы энергаблок БелАЭС адключаны ад сеткі аўтаматычнай абаронай генератара, «прычыны ўстанаўліваюцца, пасля іх вырашэння энергаблок будзе ўключаны ў работу».

 23 ліпеня Мінэнерга заявіла, што на першым энергаблоку «праводзіцца рэвізія і дыягностыка абсталявання турбагенератара». Уключыць блок у сетку плануюць да сярэдзіны жніўня. Як разумець усе гэтыя сухія фармулёўкі?

Наша Ніва звярнулася па каментар да энергетыка.

«Узнікае пытанне: навошта такая станцыя трэба?» БелАЭС не будзе працаваць да сярэдзіны жніўня

«З афіцыйных паведамленняў можна зрабіць выснову, што з рэактарам усё добра — «ляснула» электрычная частка. Груба кажучы, схема наступная: атамны рэактар выпрацоўвае гарачую вадзяную пару, пара пад ціскам круціць турбіну, турбіна круціць генератар, які выпрацоўвае электрычнасць непасрэдна ў сетку. І паломка, вынікае, у апошнім пункце, які з рэактарам не звязаны.

Адзінае, што цяпер АЭС не дае ні кроплі энергіі ў сістэму, на гэта можна не звяртаць увагі, калі хапае магутнасцяў іншых станцый у краіне. Але ўзнікае пытанне, навошта такая станцыя трэба. Як я памятаю, былі абяцанні паадключаць процьму электрастанцый пасля пуску АЭС, тую ж Лукомльскую ДРЭС, але з такімі частымі адключэннямі і няўцямнай работай АЭС гэтага рабіць пакуль што не выпадае.

Да таго ж, сам увод энергаблока назад у сістэму, пасля выпраўлення хібаў, гэта справа не некалькіх хвілін, а вельмі складаная аперацыя, дзе трэба ўлічваць мноства фактараў, каб не заваліць усю энергасістэму», — сказаў энергетык.

Нагадаем, выплата па расійскім крэдыце за будаўніцтва АЭС мелася пачацца 1 красавіка 2021-га, але была перанесена на 2023 год.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 


Архив (Разное)