Колькі каштуе Лукашэнка Пуціну?. 21.by

Колькі каштуе Лукашэнка Пуціну?

29.07.2021 17:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае расейскі эканаміст, дырэктар Цэнтру дасьледаваньняў постіндустрыяльнага грамадзтва Ўладзіслаў Іназемцаў.

Іназемцаў

  • Пераважная частка расейскіх і заходніх экспэртаў кажуць, што Расея субсыдуе Беларусь за кошт нафтавага і газавага трансфэру.
  • Але гэтыя трансфэры скарачаюцца.
  • Ёсьць ацэнкі, што гэтая дапамога складала да 10 мільярдаў даляраў, але я лічу што гэта перабольшаныя ацэнкі.
Колькі каштуе Лукашэнка Пуціну?
Уладзіслаў Іназемцаў
  • У апошні час чыстая выгады Беларусі ад цэнаў на нафту і газ складалі каля 2.5 мільярдаў даляраў у год.
  • Беларусь вельмі актыўна прэсінгуе Расею.
  • Падчас апошніх перамоваў у Пецярбургу Лукашэнка здолеў захаваць цану на газ.
  • Калі браць гэтую цану ў рублях, то для расейскіх грамадзянаў яна вырасла амаль на 16%.
  • Расея ідзе на вялікія саступкі.
  • Але гэтая датацыя не цалкам можа разглядацца як падарунак.
  • Беларуская эканоміка адкрытая.
  • Беларусь шмат экспартуе ў РФ, частка зь іх экспартуецца нават па цэнах ніжэй за сабекошт.
  • Так ёсьць, як ні парадаксальна, і элемэнт датаваньня Беларусьсю Расеі.
  • Так што з Расеі ідзе трансфэр Беларусі на 2.5 мільярды даляраў, недзе на чвэрць ён камэнсуецца зваротным трансфэрам.
  • Тут такое сацыялістычнае цэнаўтварэньне, якое хавае рэальны балянс.
  • Калі будуць уведзеныя санкцыі адносна нафтавай і калійнай галінаў беларускай эканомікі, то гэта будзе каштаваць Расеі крыху даражэй.
  • Яна можа вырасьці недзе на 70%, да 4 мільярдаў у год.
  • Беларускі бюджэт — каля 11 мільярдаў даляраў. Расея будзе яго датаваць недзе на траціну.
  • Мы шмат разоў бачылі, што грошы не зьяўляюцца фактарам, які ў нечым абмяжоўвае палітычныя фантазіі Пуціна.
  • Гэта было ў сытуацыі і з Украінай, і з Сырыяй, і ў Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
  • Гадавы расейскі бюджэт складае каля 300 мільярдаў даляраў.
  • Калі на Беларусь будзе выдаткоўвацца нават 5-6 мільярдаў даляраў — гэта малая частка бюджэту.
  • Да таго ж варта ўлічваць, што Беларусь фінансуе не расейскі бюджэт, Беларусь фінансуецца за кошт скарачэньня прыбытковасьці шэрагу расейскіх карпарацыяў.
  • Таму ў Пуціна ёсьць шмат магчымасьцяў павялічыць фінансаваньне Беларусі, не трацячы на гэта ні рэзэрвы, ні бюджэтныя грошы.
  • Мне здаецца, што фінансавы аспэкт яго наагул не хвалюе і яшчэ доўга ня будзе хваляваць.
  • Таму разьлікі на гэта недарэчныя.
  • Раздражненьне Лукашэнкам у Пуціна ёсьць.
  • Яго ніхто так часта не падманваў, так шмат яго просьбаў не адхіляў, як Лукашэнка.
  • Але для Пуціна Беларусь — гэта часткова настаўнік. Пуцінская Расея шмат у чым капіюе Беларусь.
  • Таму пазбаўляцца такога саюзьніка, замяняючы яго на нешта непрадказальнае Пуцін ня будзе.
  • Расея ня хоча дэмакратычнай зьмены ўлады нідзе.
  • І яна лічыць, што любы існы партнэр на постсавецкай прасторы лепш за непрадказальную альтэрнатыву.
  • Бабарыка быў чалавек ляяльны Расеі, бізнэсовец, вопытны чалавек, які меў вялікую колькасьць сувязяў у МАскве.
  • Але Масква нават ня вякнула, калі яму далі 14 гадоў турмы.
  • І наконт фактычнай нацыяналізацыі «Белгазпрамбанку» ніхто не запярэчыў.
  • Для Масквы ніякія дамоўленасьці, ніякая ўласнасьць нічога ня значыць у параўнаньні з так званай «стабільнасьцю».
  • Уяўленьне, што Бабарыка, калі б стаў прэзыдэнтам, быў бы настолькі ж кіраваным з Масквы, як Лукашэнка — гэта ілюзія.
  • Дыктатуры, такія, як у Расеі і ў Беларусі, на выбарах не мяняюцца.
  • У Беларусі ўлада ўтрымалася сама, без істотнай дапамогі з боку Масквы, некалькі прапагандыстаў, якія прыехалі ў Менск у жніўні — гэта не ў залік.
  • Захад ня мае ніякіх намераў праяўляць любую ініцыятыву, ён толькі рэагуе.
  • Міністры замежных справаў Швэцыі і Польшчы Більдт і Сікорскі прапанавалі «Усходняе партнэрства», гэта была правакацыяй супраць Масквы, якая і скончылася ўкраінскай трагедыяй.
  • Партнэрствам ЭЗ сказаў — ідзіце да нас. А калі тых, хто адгукнуўся на іх заклік, пачалі біць дубінкамі, Эўропа сказала — а мы тут ні пры чым.
  • Заклапочанасьць у эўрапейцаў заўсёды ёсьць. А ініцыятывы ніколі няма.
  • Эўропа ня можа дамовіцца з Масквой наконт Беларусі.
  • Яна кажа Маскве — ня ўмешвайцеся ва ўнутраныя справы Ўкраіны, дайце ёй разьвівацца так, як яна хоча.
  • На любыя прапановы Брусэлю наконт Беларусі Масква адкажа — ня ўмешвайцеся ўва ўнутраныя справы Беларусі, дайце ёй разьвівацца як яна хоча, а хоча яна так, як хоча Лукашэнка.
  • І адваліце.
  • Я не адмаўляю залежнасьць Беларусі ад Расеі. Але пагроза сувэрэнітэту — гэта зусім іншая справа.
  • Лукашэнка творыць і ў палітыцы, і ў эканоміцы ўсё, што ён хоча — саджае самалёт Ryanair, «нагінае» Пуціна наконт цаны на газ, зьбівае дэманстрантаў у Менску.
  • І для яго, і для Пуціна гэта сьведчаньне таго, што сувэрэнітэту Беларусі нічога не пагражае.
  • Пуцін хацеў далучыць Беларусь да Расеі ў 2019 годзе, каб ён узначаліў аб’яднаную дзяржаву.
  • Гэты варыянт не спрацаваў.
  • Рацыянальны характар гэтага абʼяднаньня страчаны.
  • Беларусь паказала, што ў ёй шмат людзей, гатовых пратэставаць супраць аўтарытарнай улады.
  • Беларусь шчыльна зьвязаная зь Эўропай.
  • Калі Беларусь заўтра робіцца часткай РФ, то Расея атрымлівае як мінімум пару мільёнаў вельмі разʼюшаных грамадзянаў.
  • Уключыўшы Беларусь у Расею, Пуцін атрымае вялікі зарад незадавальненьня — палітычнага і эканамічнага.
  • І гэта для яго дадатковая рызыка, якая яму зусім непатрэбная.
  • Летась летам мы з калегамі рыхтавалі даклад па Беларусі. Я быў адзіным з аўтараў дакладу, што сказаў, што вайсковае ўмяшальніцтва Расеі ў справы Беларусі пасьля 9 жніўня немагчымае.
  • У Вашынгтоне тады ўсе лічылі наадварот, што Расея абавязкова ўвядзе войскі на заклік Лукашэнкі. Я казаў, што гэта немагчыма, бо гэта контрпрадуктыўна ва ўсіх адносінах.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькі каштуе Расеі падтрымка рэжыму Лукашэнкі, наколькі вырасьце цана ў выніку санкцыяў? Ці гатовы Крэмль яе плаціць? Ці магчымая зьдзелка Захаду з Расеяй наконт...
 
 
 


Архив (Разное)