Ганна Севярынец: «Людзей, што былі часткай зла, трэба адаптаваць да часоў, спрыяльных для дабра». 21.by

Ганна Севярынец: «Людзей, што былі часткай зла, трэба адаптаваць да часоў, спрыяльных для дабра»

31.07.2021 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пісьменніца — пра маўклівую большасць, якая пісала «тры мільёны даносаў».

Ганна Севярынец: «Людзей, што былі часткай зла, трэба адаптаваць да часоў, спрыяльных для дабра»

— Калі людзі цытуюць Даўлатава наконт «кто же написал три миллиона доносов», яны забываюцца (альбо не ведаюць) працяг гэтай думкі, — піша Ганна Севярынец. — Даўлатаў там спрабуе патлумачыць вядомы фенамен: гэтыя самыя людзі, што пісалі даносы, ці катавалі, ці стралялі, ў іншых абставінах маглі б пражыць цалкам прыстойнае, а іншы раз і гераічнае жыццё.

Даўлатаў гэта тлумачыць «временами»: «Есть времена, располагающие ко злу».

Гэта тлумачэнне занадта абстрактнае і не дае нам ніякіх інструментаў уплыву на сітуацыю, прадухілення паўтораў. Паспрабуй паўплывай на «времена».

Таму думка гэтая патрабуе працягу.

Мне думаецца (я таксама пакуль не дадумала яе да канца), што гэтыя «времена» складаюцца з эканамічных абставін, ідэй і харызматычных асоб, якія бяруцца праводзіць гэтыя ідэі ў жыццё.

Калі зусім спрошчана, дваццатае стагоддзе з бальшавізмам і нацызмам (што ёсць рознымі варыяцыямі адной і той жа ніцшэанскай ідэі пра звышчалавека, якому дазволена больш, чым іншым) было стагоддзем, якое спрыяла злу.

Цяпер свет прабіраецца да супрацьлеглых часоў. Новыя каштоўнасці сцвярджаюць роўнасць кожнага перад кожным: адсюль і талерантнасць да тых, каго раней дыскрымінавалі, лічылі другасным, неправільным, благім, невартым, адсюль і разуменне агульнага закона для ўсіх. Гэтыя ідэі выказваюцца і фармулююцца мільёнамі людзей ў лакальных і маштабных дыскусіях, а потым агучваюцца ўплывовымі асобамі.

Маўклівая большасць жа — прымае гэта ўсё як новую дадзенасць і адаптуецца. Так і ўвасабляюцца «времена».

Вось чаму можна «ублытацца» ува зло. Вось чаму, мне падаецца, адказнасць за «времена» найперш ляжыць на канкрэтных асобах.

Разуменне гэтага не ёсць індульгенцыяй для маўклівай большасці, якая пісала «тры мільёны даносаў». Але мы мусім спрыяць «временам, располагающим к добру».

Мусім думаць не пра тое, як мы іх усіх знішчым, альбо раздавім, альбо яны растаюць як дым. Людзей, што былі часткай зла, трэба адаптаваць да часоў, спрыяльных для дабра.

Ну, калі мы хочам, каб яны прыйшлі нарэшце.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пісьменніца — пра маўклівую большасць, якая пісала «тры мільёны даносаў».
 
 
 


Архив (Разное)