«З прапановы Васкрасенскага наконт памілаваньня пасьмяяўся». Што піша Мікола Статкевіч, якога судзяць безь ягонай прысутнасьці. 21.by

«З прапановы Васкрасенскага наконт памілаваньня пасьмяяўся». Што піша Мікола Статкевіч, якога судзяць безь ягонай прысутнасьці

31.07.2021 17:58 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Жонка палітыка Марына Адамовіч атрымлівае ад яго лісты. Але яе лісты, імаверна, да Міколы Статкевіча не даходзяць. «Бо ён піша, што апошні мой ліст атрымаў, датаваны 4 ліпеня. „Падобна, у чарговым апэратыўным мерапрыемстве нас памянялі месцамі“, — напісаў Мікола ў лісьце, маючы на ўвазе, што раней ягоныя лісты не перадавалі мне, а цяпер — наадварот.

Ён піша, што мала лістоў атрымлівае ад людзей. І тым ня менш яму перадалі ліст ад так званага „Круглага стала дэмакратычных сілаў“, то бок кампаніі Юрыя Васкрасенскага. Мікола толькі пасьмяяўся з прапановы наконт памілаваньня. Там была цытата: „Помните: вас дома ждут родные и близкие“. „Мне гэта нагадала ўлёткі, якія скідалі з самалёта тыпу „рама““, — пажартаваў Мікола», — кажа Марына Адамовіч.

У лісьце палітык зазначыў, што ня лічыць вартым адказваць на такія прапановы.

Ён напісаў і свае разважаньні наконт «зачысткі», трэцяга сэктара, анансаванай беларускімі ўладамі. «Наконт „зачысткі“ — яе пэрыядычна абяцалі як адказ на санкцыі, яшчэ „самы патрыятычны міністар“ пагражаў ёю па беларускім радыё. Нібыта ён ёсьць (трэці сэктар. — РС). Хоць летась у раёнах і дварах ён зьявіўся. Калі рэжым вырашыў прыбраць са свайго фасаду дэкаратыўныя арганізацыі, то да адмены санкцый гэта не прывядзе, хутчэй наадварот», — працытавала ліст Міколы Статкевіча жонка.

Суд цягнецца ў закрытым рэжыме ў гомельскім СІЗА-3 з 24 чэрвеня. Адвакаты кажуць, што дату прысуду пакуль прагназаваць цяжка.

«З прапановы Васкрасенскага наконт памілаваньня пасьмяяўся». Што піша Мікола Статкевіч, якога судзяць безь ягонай прысутнасьці
  • У будынку гомельскага СІЗА з 24 чэрвеня ў закрытым рэжыме судзяць Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, Мікалая Статкевіча, Уладзімера Цыгановіча, Арцёма Сакава і Дзьмітрыя Папова.
  • Іх абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, распальваньні сацыяльнай варожасьці ў Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе.
  • Гомельскі абласны суд вырашыў зрабіць працэс закрытым.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палітыка Міколу Статкевіча судзяць у гомельскім СІЗА-3 разам зь Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Дзьмітрыем Паповым, Арцёмам Сакавым і Ўладзімерам...
 
 
 


Архив (Разное)