«Расейскія войскі — не таксі, якое Лукашэнка можа выклікаць па сваёй волі». 21.by

«Расейскія войскі — не таксі, якое Лукашэнка можа выклікаць па сваёй волі»

31.07.2021 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Палітычны аглядальнік Юры Дракахруст на Радыё Свабода пераклаў на звычайную мову дыялёг Лукашэнкі і Пяскова.

«Расейскія войскі — не таксі, якое Лукашэнка можа выклікаць па сваёй волі»

— Учорашні завочны дыялёг паміж Аляксандрам Лукашэнкам і прэсавым сакратаром Ўладзімера Пуціна Дзьмітрыям Пясковым — узор перакручанай постсавецкай палітычнай мовы, калі ўсе маюць на ўвазе ня тое, што гавораць, і пры гэтым адзін аднаго выдатна разумеюць

Што дакладна сказаў Лукашэнка?

Калі трэба будзе для бясьпекі Саюзнай дзяржавы разьмясьціць тут усе ўзброеныя сілы з усімі відамі ўзбраеньняў — яны будуць тут разьмешчаныя неадкладна.

Зараз у гэтым няма ніякай неабходнасьці, бо Беларусь мае досыць моцныя, згуртаваныя, кампактныя Ўзброеныя Сілы.

Калі будзе мала, сюды будуць уведзеныя ўсе ўзброеныя сілы Расейскай Фэдэрацыі. Такога ніколі ня будзе. Але калі трэба, мы разважаць ня будзем.

Тое, што расейскія войскі ў выпадку нападу на Беларусь могуць прыйсьці ёй на дапамогу — гэта вынікае проста з таго, што Беларусь і Расея — вайсковыя саюзьнікі, чальцы АДКБ, такая магчымасьць наўпрост запісаная ў артыкуле 4 дамовы.

Калі Лукашэнка проста канстатаваў гэты факт, дадаўшы да таго ж, што зараз патрэбы ў расейскіх войсках у Беларусі няма, то чаму ж прэсавы сакратар Пуціна адрэагаваў на гэтыя заявы Лукашэнкі імгненна, нават не дачакаўшыся заканчэньне нарады саюзьніка са сваёй «вэртыкальлю»?

А таму што ў перакладзе на звычайную мову гэтыя супярэчлівыя заявы Лукашэнкі гучалі насамрэч даволі ясна.

Гэта пасланьне Захаду — калі вы будзеце на мяне ціснуць (і размова ня толькі пра прамы вайсковы напад), то я магу падняць стаўкі і ўцягнуць у канфлікт нават расейскую вайсковую сілу. Я на гэта здольны, расейцы будуць вымушаныя пайсьці мне насустрач і вы ня вытрымаеце гульню па такіх стаўках — ня вытрымаеце нават такую пагрозу, ня тое што яе рэалізацыю.

І вось на гэта Пяскоў і рэагаваў, сказаўшы: «Беларусь не зьвярталася да Расейскай Фэдэрацыі з нагоды магчымасьці разьмяшчэньня расейскіх узброеных сілаў».

Ізноў жа — на першы погляд, прычым тут гэта і які гэта адказ на словы, сказаныя Лукашэнкам? Дык і Лукашэнка ж сказаў тое самае: «зараз у гэтым няма ніякай неабходнасьці», «такога ніколі ня будзе».

Але калі ў сваю чаргу перакласьці на звычайную мову адказ Пяскова на сапраўднае пасланьне Лукашэнкі, то ён гучыць так: «Расейскія войскі — не таксі, якое Лукашэнка можа выклікаць па сваёй волі. І разважаць наконт выкарыстаньня нашых узброеных сілаў за межамі краіны будзем мы, Расея, і рашаць будзем мы, Крэмль, а не Лукашэнка. Не хвалюйцеся, мы яго кантралюем».

Але сказана, зразумела, было іншае. Аднак усе адзін аднаго зразумелі. І на Захадзе таксама зразумелі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палітычны аглядальнік пераклаў на звычайную мову дыялёг Лукашэнкі і Пяскова.
 
 
 


Архив (Разное)