Ліквідавалі дабрачынны фонд «Добра», які праводзіў конкурс Social Weekend. 21.by

Ліквідавалі дабрачынны фонд «Добра», які праводзіў конкурс Social Weekend

31.07.2021 20:10 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Менгарвыканкам, які выступіў пазоўнікам, не прывёў ніводнага прыкладу парушэньняў з боку фонду.

«Але ёсьць сакрэтны ліст, зь якім азнаёміцца нельга і пра што яно таксама. Ніяк. Бо грыф „сакрэтна“. Сутнасьць яго мы коратка даведаліся толькі ў выдадзеным праз тры гадзіны пасьля заканчэньня пісьмовым рашэньні. Вы людзі разумныя, здагадаецеся», — напісаў у фэйсбуку дырэктар фонду Аляксандр Скрабоўскі.

Як нагадвае Zеrkalo, Фонд «Добра» — гэта некамэрцыйная арганізацыя, якая працуе ў сфэры разьвіцьця сацыяльных інавацыяў, адказных і ўстойлівых практык вядзеньня бізнэсу. Ён вядомы ў першую чаргу як заснавальнік конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend, а таксама студыі імпакт-праектаў Хаб/ЛАБ.

Social Weekend — найбуйнейшы конкурс сацыяльных праектаў у Беларусі. Ён існуе больш за сем гадоў. На конкурс можна было заявіць арыгінальную ідэю і атрымаць фінансаваньне для яе рэалізацыі.

  • Зь сярэдзіны ліпеня ў Беларусі адбываецца масавая ліквідацыя недзяржаўных арганізацыяў. Геаграфія зьліквідаваных уладамі ўстановаў ахапіла практычна ўсю Беларусь. На гэты момант вядома пра 57 арганізацыяў, закрытых несудовым чынам, яшчэ 20 спрабуюць ліквідаваць у судах.
  • Пад пагрозай існаваньне дзясяткаў асьветніцкіх, праваабарончых, дабрачынных, спажывецкіх, дасьледчых і іншых арганізацыяў. Прадстаўнікоў установаў затрымліваюць, праводзяць у іх дома і ў офісах ператрусы, арыштоўваюць рахункі.

Тым часам суды разглядаюць пытаньні аб ліквідацыі:

  • інфармацыйна-асьветніцкага фонду «Сетка разьвіцьця бізнэсу»;
  • мясцовага фонду разьвіцьця «Новая эканамічная стратэгія»;
  • грамадзкіх аб’яднаньняў — «Зялёная эканоміка»;
  • «Дыярыуш»;
  • «Абарона правоў спажыўцоў «Садружнасьць».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менскі гарадзкі суд 30 ліпеня ліквідаваў фонд «Добра», які праводзіў конкурс Social Weekend.
 
 
 


Архив (Разное)