Беларускія ўлады ўнесьлі ў сьпіс Інтэрполу заснавальніцу дзіцячага госьпісу ў Горадні. 21.by

Беларускія ўлады ўнесьлі ў сьпіс Інтэрполу заснавальніцу дзіцячага госьпісу ў Горадні

01.08.2021 09:48 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

«Я ў сьпісах Інтэрполу. Так-так, разам з тэрарыстамі, наркагандлярамі ды іпшымі. Такое вось прызнаньне», — напісала яна на сваёй старонцы ў Facebook.

Летась у кастрычніку праз перасьлед жанчына разам зь сям’ёй вымушаная была зьехаць зь Беларусі. 1 сьнежня 2020 году супраць яе завялі крымінальную справу (ч. 3 арт. 210 Крымінальнага кодэксу) аб крадзяжы маёмасьці грамадзкай арганізацыі.

Вользе Вялічцы 36 гадоў. Замужам, двое няпаўналетніх дзяцей. Нэўрапсыхоляг і онкапсыхоляг паводле адукацыі, магістар дзяржаўнага кіраваньня ў сацыяльнай сфэры. У 2007-м стварыла і ўзначаліла дзіцячы госьпіс. У разгар пандэміі пры ўстанове працавала майстэрня, дзе бясплатна шылі ахоўныя касьцюмы для мэдыкаў.

Вольга Вялічка ўваходзіла ў ініцыятыўную групу прэтэндэнта ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі, была незалежнай назіральніцай. Пасьля выбараў разам з паплечнікамі спрабавала стварыць раду народнага даверу ў Горадні. Удзельнічала ў перамовах актывістаў з уладамі, выступала на мірных акцыях супраць фальсыфікацый прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў.

Адседзела суткі ў гарадзкім ізалятары нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу і атрымала штраф.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўніца горадзенскага дзіцячага госьпісу Вольга Вялічка паведаміла, што на патрабаваньне беларускіх сідавікоў яе дадалі ў сьпіс асобаў, якіх шукае Інтэрпол.
 
 
 


Архив (Разное)