Выглядае, што яшчэ аднаго афіцэра Генштабу будуць судзіць за «здраду дзяржаве». 21.by

Выглядае, што яшчэ аднаго афіцэра Генштабу будуць судзіць за «здраду дзяржаве»

01.08.2021 14:24 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Тым часам ананімныя кібэр-партызаны сьцьвярджаюць, што нарэшце здолелі прыадчыніць заслону таямніцы над меркаванай асобай падсуднага.

Найбольш верагоднай фігурай выглядае начальнік аддзелу Генштабу Ўзброеных сілаў Беларусі Аляксандар Сакалоўскі. Што характэрна, яго месцам нараджэньня значыцца горад у Калінінградзкай вобласьці Расеі.

З улікам, што калегу Аляксандра Сакалоўскага па Генштабе Дзяніса Ўрада, які перадаў сакрэтныя дадзеныя каналу Nexta, улады асудзілі на 18 гадоў паказальна і асьвятлялі працэс у афіцыйных СМІ, то гэтай справе не надаецца ніякай увагі.

Адсюль у экспэртаў узьнікае пытаньне: каму менавіта перадаваў закрытыя зьвесткі нараджэнец Расеі? Ці не на сваю намінальную радзіму?

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вярхоўны суд Беларусі 3 жніўня пачне разгляд справы Аляксандра Сакалоўскага, які абвінавачваецца паводле ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве). Адметнасьць сытуацыі...
 
 
 


Архив (Разное)