Чэхія прапанавала Крысьціне Ціманоўскай візавую падтрымку і міжнародную абарону на сваёй тэрыторыі. 21.by

Чэхія прапанавала Крысьціне Ціманоўскай візавую падтрымку і міжнародную абарону на сваёй тэрыторыі

01.08.2021 21:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністар замежных справаў Чэхіі Якуб Кульганэк заявіў пасьля кансультацый з прэм’ер-міністрам краіны Андрэем Бабішам і міністрам унутраных спраў Янам Гамачкам, што Чэхія гатовая прадставіць Крысьціне Ціманоўскай візавую падтрымку і міжнародную абарону на тэрыторыі Чэскай рэспублікі.

Паводле Кульганка, амбасада Чэхіі ў Токіё ўжо атрымала адпаведныя інструкцыі.

Раней сёньня стала вядома, што Крысьціну Ціманоўскую, якая заўтра павінна была ўзяць удзел на Алімпіядзе ў Токіё у кваліфікацыйным забегу на дыстанцыі 200 мэтраў, за крытыку спартовых функцыянэраў паспрабавалі супраць яе волі вывезьці ў Беларусь. У аэрапорце яна зьвярнулася па дапамогу да паліцыі і ня села на свой рэйс.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чэхія заявіла, што гатовая даць прытулак беларускай лёгкаатлетцы Крысьціне Ціманоўскай і ўзяць яе пад міжнародную абарону.
 
 
 


Архив (Разное)