«Сваім глупствам ты магла зламаць лёсы людзей, а ў іх сем’і». Апублікаваны запіс размовы чыноўнікаў з Крысьцінай Ціманоўскай. 21.by

«Сваім глупствам ты магла зламаць лёсы людзей, а ў іх сем’і». Апублікаваны запіс размовы чыноўнікаў з Крысьцінай Ціманоўскай

01.08.2021 21:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мяркуецца, што на запісе галасы галоўнага трэнэра алімпійскай зборнай Беларусі Юрыя Майсевіча і начальніка нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Артура Шумка.

Чыноўнікі абвінавачваюць Крысьціну Ціманоўскую ў глупстве і кажуць, што яна паставіла пад пагрозу кар’еры і лёсы многіх людзей.

Таксама чыноўнікі фактычна прызнаюць, што ніякага мэдычнага агляду Крысціны Ціманоўскай не было.

Сёньня вечарам Чэхія прапанавала Крысьціне Ціманоўскай візавую падтрымку і міжнародную абарону

Міністар замежных справаў Чэхіі Якуб Кульганэк заявіў пасьля кансультацый з прэм’ер-міністрам краіны Андрэем Бабішам і міністрам унутраных спраў Янам Гамачкам, што Чэхія гатовая прадставіць Крысьціне Ціманоўскай візавую падтрымку і міжнародную абарону на тэрыторыі Чэскай рэспублікі.

Паводле Кульганка, амбасада Чэхіі ў Токіё ўжо атрымала адпаведныя інструкцыі.

Раней сёньня стала вядома, што Крысьціну Ціманоўскую, якая заўтра павінна была ўзяць удзел на Алімпіядзе ў Токіё у кваліфікацыйным забегу на дыстанцыі 200 мэтраў, за крытыку спартовых функцыянэраў паспрабавалі супраць яе волі вывезьці ў Беларусь. У аэрапорце яна зьвярнулася па дапамогу да паліцыі і ня села на свой рэйс.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Тэлеграм-каналах і ў Ютубе зьявіўся 20-хвілінны запіс, у якім два чалавекі пераконваюць Крысьціну Ціманоўскую ў тым, каб яна вярнулася ў Беларусь і сядзела там...
 
 
 


Архив (Разное)