Другі беларус зьняўся з Алімпіяды праз хваробу каня. 21.by

Другі беларус зьняўся з Алімпіяды праз хваробу каня

02.08.2021 09:48 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

На Алімпійскіх гульнях у Токіё зьнялі са спаборніцтваў беларускага вершніка Аляксандра Зелянко. Ягонага каня Карла Грандэ не дапусьцілі да працягу выступленьняў вэтэрынары.

Перад тым у адной з дысцыплінаў трохборства, выездцы, Зелянко заняў 18-е месца сярод 63 жакеяў.

Міністэрства спорту ў афіцыйным тэлеграм-канале не апублікавала падрабязнасьцяў немачы Карла Грандэ, проста напісаўшы, што паводле «мэдычных паказаньняў» каня не дапусьцілі да трохборства, таму Зелянко на Гульнях ня выступіць.

Гэта ўжо другі конь беларускай алімпійскай каманды ў конным спорце, у якога выявілі хваробу. Раней хваробу дыягнаставалі ў каня Марціні, на якім зьбіраўся выступіць Аляксандар Фаміноў. Што стала прычынай хваробаў і дзе менавіта яны захварэлі — яшчэ ў Беларусі ці ўжо ў Японіі, не паведамляецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вэтэрынары не далі жывёліне доступу да спаборніцтваў.
 
 
 


Архив (Разное)