Міністар адукацыі Карпенка патлумачыў павелічэньне аплаты за навучаньне ў дзяржаўных беларускіх унівэрсытэтах. 21.by

Міністар адукацыі Карпенка патлумачыў павелічэньне аплаты за навучаньне ў дзяржаўных беларускіх унівэрсытэтах

02.08.2021 11:12 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Рашэньне павысіць аплату навучаньня ў ВНУ ў межах 10% міністар адукацыі Ігар Карпенка пракамэнтаваў у этэры тэлеканалу АНТ.

«Калі казаць сёньня аб плаце за навучаньне, сапраўды, мы з 1 верасьня падымаем трохі кошт навучаньня — у межах 10%. ВНУ прымаюць самастойнае рашэньне, але яно ўзгодненае, адзінае і цэнтралізаванае», — сказаў Карпенка.

Ён дадаў, што асновай павышэньня цаны навучаньня паслужылі рост базавай стаўкі, мінімальны заробак, тарыфы на камунальныя і іншыя паслугі.

Карпенка паведаміў, што сёлета на бюджэтныя аддзяленьні будуць набіраць каля 29 тысяч чалавек.

«Сёлета мы набіраем на бюджэт каля 29 тысяч чалавек у сыстэме вышэйшай адукацыі. І астатняя частка ад амаль 55 тысяч усіх, каго мы набіраем у сыстэму вышэйшай адукацыі, — гэта студэнты, якія будуць набірацца на платнай аснове», — сказаў ён.

Карпенка пракамэнтаваў таксама будучыя зьмены ў правілы паступленьня ў ВНУ: «Нейкіх глябальных узрушэньняў у правілах прыёму ня будзе».

Пры гэтым раней, у сакавіку Карпенка казаў, што пытаньне пра падвышэньне цаны навучаньня ў дзяржаўных ВНУ абмяркоўвалася на нарадзе рэктараў, але рашэньня не прынялі.

Падвышаць заробкі ды іншыя выдаткі на адукацыйныя праграмы будуць коштам «аптымізацыі іншых расходаў», дадаў тады міністар.

Начальнік галоўнага ўпраўленьня Міністэрства адукацыі Сяргей Касьпяровіч на прэс-канфэрэнцыі раней публічна запэўніваў: падвышаць цану адукацыі першакурсьнікам сёлета не плянуюць.

Аднак ужо ў канцы чэрвеня стала вядома, што менскія ВНУ падвышаюць плату за навучаньне. У Беларускім нацыянальным тэхнічным унівэрсытэце новы памер аплаты будзе ўведзены з 1 верасьня, яна вырасьце прыкладна на 10%. У некаторых дзяржаўных унівэрсытэтах кошт навучаньня за першы курс на некалькіх факультэтах дасягне 5000 рублёў за год.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш паловы студэнтаў у Беларусі — «платнікі». Сёлета такіх прымуць каля 30 тысяч чалавек, а на бюджэтныя месцы — 25 тысяч.
 
 
 


Архив (Разное)