«Загад вярнуць Ціманоўскую аддаў сам Лукашэнка». Міжнародная прэса пра скандал у Токіё. 21.by

«Загад вярнуць Ціманоўскую аддаў сам Лукашэнка». Міжнародная прэса пра скандал у Токіё

02.08.2021 11:36 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

The Washington Post: Нельга вяртаць Ціманоўскую дадому

У артыкуле пад назвай «Беларуская алімпійская спрынтэрка кажа, што яе змушалі пакінуць Токіё пасьля крытыкі алімпійскіх чыноўнікаў яе краіны» амэрыканская газэта Washington Post піша, што ў сваім адказе на спробу спартовых чыноўнікаў абавязаць яе бегчы эстафэту 4×400 Крысьціна Ціманоўская не крытыкавала кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку або ўрад. Але дзяржаўныя СМІ пачалі кампанію супраць спартоўкі пасьля публікацыі відэа зь яе абурэньнем.

Паводле Washington Post, у нядзелю намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач напісаў у Твітэры, што яго краіна прапанавала 24-гадовай спрынтэрцы гуманітарную візу. Прэм’ер-міністр Славеніі і міністар замежных спраў Чэхіі таксама заявілі, што чакаюць яе у сваіх краінах. Нацыянальнае антыкрызіснае кіраваньне заявіла, што дадаткова зьвязвалася з міністэрствамі замежных спраў Аўстрыі і Нямеччыны ад імя Крысьціны Ціманоўскай.

Washington Post прыводзіць меркаваньне Кэнэта Рота, выканаўчага дырэктара Human Rights Watch, які назваў дзеяньні беларускіх уладаў па вяртаньні Ціманоўской «тыповымі для дыктатуры». «Ні ў якім выпадку яе нельга прымусова вяртаць яе ў Беларусь», — напісаў ён у Twitter.

News. com. au: З запісу размовы вынікае што Ціманоўскай выразна пагражалі

Папулярны аўстрыйскі сайт News. com. au ў артыкуле «Трывожнае відэа зьяўляецца пасьля алімпійскага „выкраданьня“», зьвяртае ўвагу на апублікаваны ў Ютубе запіс размовы спартовых чыноўнікаў зь беларускай спрынтэркай.

News. com. au піша, што журналісты характарызуюць сытуацыю як «выкраданьне» і што ў Беларусі Ціманоўская сапраўды магла б аказацца ў небясьпецы.

Паводле сайту, які зьвярнулася да мэдыя-аналітыка Джуліі Дэвіс, некаторыя фразы, што прагучалі ў размове Ціманоўскай з галоўным трэнэрам алімпійскай зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы Юрыем Майсевічам, можна інтэрпрэтаваць як пагрозы: «Маўчы», «Проста заткніся», «Пакінь гэта ў спакоі», «Дай гэтаму супакоіцца», «Ты як муха ў павуціньні, чым больш ты тузаесься — тым горш заблытваесься».

The New York Тimes: загад на вяртаньне Цімноўскай мог аддаць сам Лукашэнка

Амэрыканская газэта The New York Тimes у артыкуле «Алімпійская спрынтэрка зь Беларусі шукае прытулку ў Японіі, баючыся турмы на радзіме», прыводзіць меркаваньне былога беларускага дыплямата Паўла Сьлюнькіна.

Сьлюнькін, які цяпер працуе ў Эўрапейскай радзе міжнародных зносін, сказаў, што крытыка Крысьціны Ціманоўскай была сканцэнтраваная на бюракратычнай халатнасьці і не насіла палітычнага характару.

«Рэжым перасьледуе ўсіх, хто публічна яго крытыкуе», — сказаў Сьлюнькін. На думку былога дыплямата, Лукашэнка асабіста прыняў рашэньне вярнуць Ціманоўскую дадому.

Паводле Сьлюнькіна, Лукашэнка «вельмі любіць спорт і ўвесь час свайго кіраваньня выкарыстоўваў спартовыя перамогі ў палітычных мэтах. Таму, калі яго крытыкуюць спартоўцы ці спартоўкі, ён сапраўды гэта ўспрымае дрэнна».

На думку The New York Тimes, прымусовае адхіленьне Крысьціны Ціманоўскай ад Гульняў стала апошнім у чарадзе міжнародных інцыдэнтаў, якія прывялі да ўзмацненьня міжнароднай ізаляцыі Беларусі, і нагадвае пра захоп самалёту RyanAir у траўні сёлета, на борце якога знаходзіўся апазыцыйны Раман Пратасевіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 і 2 жніўня сытуацыя вакол беларускай спрынтэркі Крысьціны Ціманоўскай, якую НАК Беларусі зьняў з Алімпіяды і хацеў супраць яе волі вывезьці ў Беларусь,...
 
 
 


Архив (Разное)