Муж Крысьціны Ціманоўскай пакінулі Беларусь. 21.by

Муж Крысьціны Ціманоўскай пакінулі Беларусь

02.08.2021 11:36 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Спартовы сайт «Трыбуна» паведаміў пра ад'езд зь Беларусі ў Кіеў мужа Крысьціны Ціманоўскай. Сама яна папрасіла прытулку ў Польшчы, знаходзячыся ў Токіё.

1 жніўня 24-гадовая Крысьціна Ціманоўская заявіла, што яе спрабавалі сілай вывезьці з Токіё ў Беларусь. Яна адмовілася ад пасадкі на самалёт і заявіла, што ў аэрапорт яе даставілі супраць волі.

Ціманоўскую выключылі з алімпійскай каманды пасьля таго, як яна выступіла з крытыкай трэнэрскага складу ў сваім Instagram. Яе ўключылі ў эстафэту 4×400 мэтраў, хаця на Алімпіядзе Крысьціна рыхтавалася выступіць у бегу на 100 і 200 мэтраў. Гэта здарылася пасьля таго, як Марыю Жодзік, Ганну Міхайлаву і Крысьціну Мулярчык не дапусьцілі да эстафэты празь недастатковую колькасьць допінг-пробаў. Жодзік абвінаваціла ў гэтым Беларускую фэдэрацыю лёгкай атлетыкі.

Ціманоўская адмовілася бегчы няпрофільную для сябе дыстанцыю і апублікавала ў інстаграме відэа з крытыкай на адрас трэнэрскага і адміністрацыйнага штабоў лёгкаатлетычнай і алімпійскай зборных Беларусі. За гэта ёй пачалі пагражаць.

Міжнародны алімпійскі камітэт ня выключыў санкцыяў супраць Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, але чакае афіцыйнага адказу зь Менску з тлумачэньнем усіх акалічнасьцяў сытуацыі з Крысьцінай Ціманоўскай.

Фонд спартовай салідарнасьці запатрабаваў ад МАК правесьці разбор і забраць алімпійскія акрэдытацыі ў галоўнага трэнэра нацыянальнай зборнай у лёгкай атлетыцы Юрыя Маісевіча, намесьніка дырэктара РЦАП Артура Шумака, начальніка аддзелу міжнародных адносін НАК Васіля Юрчыка і шэфа беларускай місіі ў Токіё Дзьмітрыя Даўгалёнка, якія спрабавалі сілай вывезьці Ціманоўскую ў Беларусь.

Намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Павал Яблоньскі 2 жніўня заявіў, што ягоная краіна гатовая прыняць Ціманоўскую.

«Мы яшчэ ўчора адрэагавалі на гэтую сытуацыю, калі атрымалі інфармацыю. Мы зьвярнуліся да прадстаўнікоў спадарыні Ціманоўскай і мы знаходзімся зь імі ў кантакце.

У інтарэсах гэтай справы мы не можам пакуль прадставіць больш падрабязнасьцяў акрамя таго, што Польшча гатовая да таго, каб прыняць у нас спадарыню Ціманоўскую, забясьпечыць ёй абарону і працяг спартыўнай кар'еры», – сказаў Яблонскі ў эфіры Польскага радыё.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер ён у Кіеве, а Ціманоўская папрасіла палітычнага прытулку ў Польшчы.
 
 
 


Архив (Разное)