«Я за здаровую нацыю». За падпал чатырох «Табакерак» лекара асудзілі на два гады. 21.by

«Я за здаровую нацыю». За падпал чатырох «Табакерак» лекара асудзілі на два гады

02.08.2021 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

53-гадовага лекара Святаслава Удота асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму, піша Вясна.

«Я за здаровую нацыю». За падпал чатырох «Табакерак» лекара асудзілі на два гады

У канцы красавіка яго затрымалі за расклейку налепак з фразай «Беларусам – воля, пацуку – падвал» на прыпынку ў Бараўлянах і арыштавалі на 15 сутак.

Неўзабаве супраць лекара распачалі крымінальную справу, абвінаваціўшы ў падпале чатырох «Табакерак» і разбітым акне ў адной з іх.

На судзе мужчына растлумачыў свае дзеянні тым, што ён як лекар выступае за здаровы лад жыцця і здаровую нацыю, таму хацеў, каб усе «Табакеркі», якія ёсць у Бараўлянах (чатыры штукі) спынілі сваю працу:

– Я за здаровы лад жыцця, за здаровую нацыю і супраць таго, каб нажываліся на продажы цыгарэт.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
53-гадовага лекара Святаслава Удота асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму.
 
 
 


Архив (Разное)