Суды і выракі 2 жніўня: 2 гады калёніі за напады на «Табакеркі». 21.by

Суды і выракі 2 жніўня: 2 гады калёніі за напады на «Табакеркі»

02.08.2021 12:00 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

2 гады калёніі за напады на «Табакеркі»

У Менскім раённым судзе 2 жніўня да 2 гадоў калёніі агульнага рэжыму асудзілі 53-гадовага лекара анэстэзіёляга-рэаніматоляга Сьвятаслава Ўдота. У дзяржаўнай сыстэме аховы здароўя ён прапрацаваў 24 гады.

У канцы красавіка мужчыну затрымалі за расклейку налепак з фразай «Беларусам — воля, пацуку — падвал» на прыпынку ў Бараўлянах і арыштавалі на 15 содняў. Неўзабаве супраць лекара распачалі крымінальную справу ў ч. 1 і ч. 2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства і паўторнае злоснае хуліганства), абвінаваціўшы ў падпале чатырох «Табакерак» і разьбітым акне ў адной з іх.

На судзе мужчына растлумачыў свае дзеяньні тым, што ён як лекар выступае за здаровы лад жыцьця і здаровую нацыю, таму хацеў, каб усе чатыры «Табакеркі», якія ёсьць у Бараўлянах, спынілі сваю працу.

Амаль тры месяцы Сьвятаслава ўтрымлівалі ў сьледчай турме ў Жодзіне. Прысуд лекару вынесла судзьдзя Анжаліка Казлова, дзяржабвінавачаньне падтрымлівала памочніца пракурора Менскага раёну Крысьціна Касінская.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свабода працягвае сачыць за судамі ў крымінальных справах, якія штодзённа адбываюцца ў Беларусі.
 
 
 


Архив (Разное)