На літоўскай мяжы рэкордныя затрыманьні мігрантаў, а ў Менску чакаюць новых авіярэйсаў з Іраку. 21.by

На літоўскай мяжы рэкордныя затрыманьні мігрантаў, а ў Менску чакаюць новых авіярэйсаў з Іраку

02.08.2021 12:48 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Першы рэйс з Сулейманіі заплянаваны на 2 жніўня. Ён вылятае а 14:50.

Палёты з Басры заплянаваныя шточацьвер з 5 жніўня па 29 кастрычніка 2021 году, з Сулейманіі — штопанядзелак з 2 па 25 жніўня, з Арбіла — штосуботу з 7 жніўня па 30 кастрычніка.

Паводле сайту авіякампаніі, усе квіткі з Басры ў Менск ужо прададзеныя да 26 жніўня, а з Арбіля — да канца кастрычніка.

Авіякампанія Iraqi Airways пачала лётаць у Менск з Багдаду з 20 студзеня 2017 году. Зь вясны 2020 году праз каранавірус палёты былі прыпынілі, але аднавілі 17 ліпеня 2020 году. Узімку і ўлетку 2017-га непрацяглы час выконваліся рэйсы ў Басру і Арбіль.

З 10 траўня 2021 году зь Менску ў Багдад пачала лётаць яшчэ адна ірацкая авіякампанія Fly Baghdad. Цяпер Iraqi Airways лётае зь Менску ў Багдад па серадах, пятніцах і нядзелях, а Fly Baghdad — па панядзелках і чацьвяргах.

Пры гэтым на беларуска-літоўскай мяжы не спыняецца плынь мігрантаў зь Беларусі. Так, у нядзелю зь беларускага боку незаконна перайшлі мяжу і апынуліся ў Літве 289 мігрантаў, паведамляе Delfi. Згодна з афіцыйнай статыстыкай памежнай службы Літвы, усяго з пачатку 2021 году на літоўскай мяжы затрымалі 3832 мігранты.

Сярод агульнай лічбы затрыманых 2555 былі грамадзянамі Іраку альбо назваліся такімі. Акрамя таго, затрымалі 191 грамадзяніна Конга, 129 — Камэруну і іншых краін.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Інфармацыя пра новыя палёты з гарадоў Басра (1 млн. 327 тысяч жыхароў), Сулейманія (677 тысяч жыхароў) і Арбіль (846 тысяч жыхароў) зьявілася на онлайн-табло...
 
 
 


Архив (Разное)