Праваабаронцы апублікавалі зьвесткі аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі ў ліпені. 21.by

Праваабаронцы апублікавалі зьвесткі аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі ў ліпені

02.08.2021 13:12 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

На працягу ліпеня 2021 году сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі працягвала значна пагаршацца, зазначае Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Высновы «Вясны»:

  • Улады працягвалі актыўна ўжываць крымінальны перасьлед грамадзянаў па палітычных матывах. Цягам месяца суды вынесьлі прысуды ў дачыненьні да прынамсі 107 чалавек па палітычна матываваных крымінальных справах.
  • Маніторынг судовых працэсаў, які праводзіцца валянтэрамі і юрыстамі ПЦ «Вясна», засьведчыў шматлікія парушэньні прынцыпаў справядлівага судовага разбору і працэсуальных правоў і гарантый абвінавачаных;
  • У месцах несвабоды знаходзяцца 604 палітвязьняў; іх колькасьць працягвае павялічвацца;

  • 14 ліпеня затрыманыя і зьмешчаныя пад варту яшчэ трое сябраў ПЦ «Вясна»: старшыня арганізацыі Алесь Бяляцкі, сябра Рады ПЦ «Вясна», віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч, юрыст, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Ўладзімер Лабковіч.
  • Акрамя іх у СІЗА знаходзяцца каардынатарка валянтэрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова, сябра ПЦ «Вясна», кіраўнік Цэнтра стратэгічнай цяжбы Леанід Судаленка, валянтэры «Вясны» Тацяна Ласіца і Андрэй Чапюк.
  • У ізалятарах і калёніях працягваюць утрымлівацца не менш як 26 журналістаў і супрацоўнікаў СМІ;
  • На працягу ліпеня ўлады ў адміністрацыйным парадку ліквідавалі больш за 50 некамэрцыйных арганізацый, а ў дачыненьні да шэрагу грамадзкіх арганізацый распачаты працэс пазбаўленьня рэгістрацыі ў судах;
  • Працягваюцца затрыманьні ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту, а таксама адвольныя затрыманьні грамадзянаў за выкарыстаньне бел-чырвона-белай сымболікі, у тым ліку ў прыватным жытле і тэрыторыях.
  • Усяго за ліпень судамі накладзена не менш як 27 штрафаў на агульную суму 1 809 базавых велічынь (каля 52,5 тысяч беларускіх рублёў) і не менш як 58 адміністрацыйных арыштаў агульнай працягласьцю ў 932 сутак. Маюцца зьвесткі аб затрыманьні ня менш як 327 чалавек;

Праваабаронцы і журналісты працягваюць фіксаваць шматлікія факты жорсткага абыходжаньня ў дачыненьні да грамадзян, затрыманых і падвергнутых адміністрацыйнаму арышту за ўдзел у мірных сходах. Наўмысна створаныя адміністрацыяй ЦІП і ІЧУ бесчалавечныя ўмовы ўтрыманьня для дадзенай катэгорыі арыштаваных расцэньваюцца экспэртамі ПЦ «Вясна» як катаваньні;
Упраўленьне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека заклікала асоб, групы і арганізацыі прадставіць інфармацыю і дакумэнтацыю, якія тычацца ўсіх меркаваных парушэньняў правоў чалавека, учыненых у Беларусі з 1 траўня 2020 года, уключаючы магчымыя гэндэрныя аспэкты такіх парушэньняў;

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
107 палітычных выракаў, 604 палітвязьні, крымінальны перасьлед журналістаў і прававабаронцаў.
 
 
 


Архив (Разное)