Сілавікі ўзламалі кватэру кіраўніцы горадзенскага дзіцячага хосьпісу, якая зьехала з краіны. 21.by

Сілавікі ўзламалі кватэру кіраўніцы горадзенскага дзіцячага хосьпісу, якая зьехала з краіны

02.08.2021 17:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра ператрус сваёй закрытай кватэры без уладальнікаў паведаміла сама Вольга Вялічка на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

«Нам зь Сяргеем Вялічкам у Горадні ўскрылі кватэру. Ускрываў „дамушнік“ адмычкамі. Адмычкі — гэта такія адмысловыя гаплікі для адкрыцьця замкаў. А хто стаяў побач? Правільна, СК. На мой запыт: „Што гэта было?“ Які адказ? Правільна — „Вас гэта не датычыцца“. У прамым сэнсе гэтага слова. Мне не дазволена праз электронны зварот даведацца што гэта было. На запыт у ДФР — адказу няма. На запыт у пракуратуру — адказу няма», — напісала Вольга.

1 жніўня Вольга Вялічка паведаміла, што на патрабаваньне беларускіх сілавікоў яе дадалі ў сьпіс асобаў, якіх шукае Інтэрпол.

Летась у кастрычніку праз перасьлед жанчына разам зь сям’ёй мусіла зьехаць зь Беларусі. 1 сьнежня 2020 году супраць яе завялі крымінальную справу (ч. 3 арт. 210 Крымінальнага кодэксу) аб крадзяжы маёмасьці грамадзкай арганізацыі.

Сілавікі ўзламалі кватэру кіраўніцы горадзенскага дзіцячага хосьпісу, якая зьехала з краіны
Дырэктарка Горадзенскага дзіцячага госьпісу Вольга Вялічка асуджаная за ўдзел у недазволеным масавым мерапрыемстве. Суд Кастрычніцкага раёну, Горадня, 16 кастрычніка 2020 году.

Вольга Вялічка з мужам мае дваіх няпоўналетніх дзяцей, нэўрапсыхоляг і онкапсыхоляг паводле адукацыі, магістар дзяржаўнага кіраваньня ў сацыяльнай сфэры. У 2007-м стварыла і ўзначаліла дзіцячы госьпіс. У разгар пандэміі пры ўстанове працавала майстэрня, дзе бясплатна шылі ахоўныя касьцюмы для мэдыкаў. Увосень 2020-га ў майстэрню прыйшла праверка ДФР, зь яе выгналі валянтэраў. Памяшканьне спрабуюць забраць праз суд.

Вольга Вялічка ўваходзіла ў ініцыятыўную групу ўдзельніка выбараў 2020 году Віктара Бабарыкі, была незалежнай назіральніцай. Пасьля выбараў разам з паплечнікамі спрабавала стварыць раду народнага даверу ў Горадні. Удзельнічала ў перамовах актывістаў з уладамі, выступала на мірных акцыях супраць фальсыфікацый прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў.Адседзела арышт у гарадзкім ізалятары нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу і атрымала штраф.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 жніўня стала вядома, што Вольгу Вялічку ўнесьлі ў сьпіс асобаў, якіх шукае Інтэрпол.
 
 
 


Архив (Разное)