Рэспубліканцы ў ЗША распавялі аб уцечцы COVID-19 зь лябараторыі. 21.by

Рэспубліканцы ў ЗША распавялі аб уцечцы COVID-19 зь лябараторыі

02.08.2021 18:48 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Пра гэта гаворыцца ў расьсьледаваньні рэспубліканцаў у Палаце прадстаўнікоў ЗША, піша The Hill.

Па словах аўтара дакладу кангрэсмэна Майкла Маккола, лябараторыя рабіла дасьледаваньні мутацыяў вірусу для вывучэньня прафіляктычных мераў. Працы пры гэтым вяліся ў небясьпечных умовах, лічыць рэспубліканец. У расьсьледаваньні таксама гаворыцца, што першы выпадак заражэньня каранавірусам быў зафіксаваны ў верасьні 2019 году, а не ў лістападзе.

Маккол заклікаў увесьці новыя санкцыі ў дачыненьні да інстытуту вірусалёгіі ўва Ўхані і прадстаўнікоў кітайскай кампартыі, якія, як сьцьвярджаецца, перашкаджалі барацьбе з пандэміяй.

У траўні прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зьвярнуўся да выведцы за дадзенымі аб паходжаньні COVID-19. Байдэн даў тры месяцы для таго, каб атрымаць дадзеныя аб ролі кітайскай лябараторыі ў паходжаньні віруса.

У пачатку 2021 года ўва Ўхань прыехалі экспэрты Сусьветнай арганізацыі здароўя. Яны правялі расьсьледаваньне і прыйшлі да высновы, што найбольш верагодная вэрсія зьяўленьня COVID-19 — гэта перадача ад жывёлы да чалавека.

Пэкін абверг усе абвінавачваньні ва ўтойваньні інфармацыі аб каранавірусе і яго лябараторным паходжаньні і адмовіўся ўдзельнічаць у дадатковых расьсьледаваньнях Сусьветнай арганізацыі здароўя.

З пачатку пандэміі каранавірусу ў сьвеце захварэлі амаль 200 мільёнаў чалавек. Памерлі больш за чатыры мільёны пацыентаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Успышка COVID-19 узьнікла з прычыны генэтычна мадыфікаванага віруса ў выніку ўцечкі зь лябараторыі ў кітайскім горадзе Ухань
 
 
 


Архив (Разное)