Ціманоўская атрымала польскую візу, яе муж з дзіцём зьехаў ва Ўкраіну. Найважнейшае за 2 жніўня. 21.by

Ціманоўская атрымала польскую візу, яе муж з дзіцём зьехаў ва Ўкраіну. Найважнейшае за 2 жніўня

02.08.2021 22:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У МЗС Польшчы заявілі, што Крысьціна Ціманоўская атрымала польскую гуманітарную візу

Спартыўны арбітражны суд адхіліў запыт Ціманоўскай на адмену рашэньня НАК.

Вядомыя беларускія спартоўцы пракамэнтавалі Свабодзе рэзанансную гісторыю спрынтэркі Ціманоўскай.

Эўразьвяз рэзка раскрытыкаваў дзеяньні ўладаў Беларусі за спробу гвалтоўна адправіць з Токіё ў Менск Ціманоўскую.

1 і 2 жніўня сытуацыя вакол беларускай спрынтэркі знаходзіцца ў цэнтры ўвагі сусьветных мэдыя.

Свабода працягвае сачыць за судамі ў крымінальных справах, якія штодзённа адбываюцца ў Беларусі.

107 палітычных прысудаў, 604 палітвязьні, крымінальны перасьлед журналістаў і прававабаронцаў — цягам ліпеня 2021 году сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі надалей значна пагаршалася, зазначае Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Пракуратура Горадні падала ў суд пазоў пра ліквідацыю ТАА «Гродналайфмедыя», якое зьяўляецца ўласнікам мэдыя-рэсурсу Hrodna.life.

Афіцыйны Беларускі саюз журналістаў прыпыняе сваё ўзаемадзеяньне з выканаўчымі структурамі Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў.

Інфармацыя пра новыя палёты з гарадоў Басра (1 млн. 327 тысяч жыхароў), Сулейманія (677 тысяч жыхароў) і Арбіль (846 тысяч жыхароў) зьявілася на онлайн-табло Нацыянальнага аэрапорту Менск і ў сэзонным раскладзе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 


Архив (Разное)