Паліцыя і беларусы шукаюць зьніклага ў Кіеве Віталя Шышова. 21.by

Паліцыя і беларусы шукаюць зьніклага ў Кіеве Віталя Шышова

02.08.2021 22:48 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Паводле слоў сяброў, ранкам ён звыкла пайшоў на прабежку і не вярнуўся. Віталь Шышоў — жыхар Рэчыцы. Увосень 2020 году ён разам са сваёй дзяўчынай Бажэнай Жолудзевай зьехаў з Беларусі ад перасьледу, жыў у Кіеве.

Цяпер яго шукае паліцыя і беларусы Кіева. «Пакуль мы спынілі пошукі — бо цёмна. Тут з намі паліцыя, яны шукаюць», — паведаміла Свабодзе Кацярына, адна са знаёмых Віталя.

Ягоная сяброўка Бажэна дагэтуль на допыце ў паліцыі.

Беларусы Кіева ўдакладнілі, што Віталь не перасякаў мяжу зь Беларусьсю. Такія зьвесткі яны атрымалі ад памежнікаў.

«Мы прачасалі лес побач з ягоным домам. Пакуль ніякіх згадак», — дадалі беларусы, якія ўдзельнічаюць у пошуках.

  • «Беларускі дом ва Украіне» — некамэрцыйная грамадзкая арганізацыя, якая аказвае дапамогу грамадзянам Беларусі, якія зьбеглі ва Украіну.
  • Паведамляецца, што гэтая арганізацыя зьвязаныя зь Сяргеем Кароткіх, беларусам, які ўдзельнічаў у баях на Данбасе і атрымаў грамадзянства Ўкраіны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ранкам 2 жніўня зьнік лідэр «Беларускага дому ва Ўкраіне» Віталь Шышоў.
 
 
 


Архив (Разное)